Нашы гульні. Гульні дзяцінства

У дзяцінстве я вельмі любіла кубікі-рубікі (аднойчы я такі сабрала усе бакі па колерах!), рознага кшталту настольныя гульні і... пазлы

О, гэта была мая надзвычай вялікая любоў! мае бацькі мне пазлы не куплялі - шкадавалі грошай. Мне й куклу Барбі (а тады быў самі пік папулярнасьці Барбі-Кенаў!) набыў бацька на дзень народзінаў, а не бабуля з матуляй. Барбі мне ніколі не падабалася. Ужо тады я аддавала перавагу не тупым бландзінкам цацкам, а кнігам. 

Пазлы я зьбірала с сяброўкай. Пасьля ўрокаў прыбягалі да яе і на 3-4 гадзіны паглыналіся ў пазлавы сьвет. А пазлы Жэні (маёй школьнай сяброўцы) набывала матуля. Розныя. І - вялікія. Велізарныя! Адзін пазл быў такі вялікі, што нам ледзьве хапіла падлогі пакоя! Пазл гэты нам дапамагала зьбіраць Жэніна матуля. Маці ў яе цудоўная: калі мы пазлаваліся (о, новае слова прыдумала!), яна нам не замінала - рабіла на кухні для нас малочныя кактэйлі... Мммм... смакоцьце! 

Распачыналі складваць пазл з кромкі - зьбярэм яе, пасьля зьбіраем жывёлаў, альбо герояў, што на выяве, пасьля - усё астатняе.

Пасьля ў нас з Жэняй зьявілася новая любоў - Бізнэс (альбо Манаполія)! Гэта былі вар'яцкія дні! Мы маглі ўсе выходныя купляць фірмы, ствараць канцэрны. Перапрадаваць, абменьвацца... Малявалі грошы - бо не хапала тых, хто былі ў гульні... У бізнэс запрашалі граць іншых сябровак.

Вясной мы распачыналі сезон "резіночек"! О, які кайф мы лавілі! А яшчэ - валейбол, піянер-бол, баскетбол і, вядома, бадмінтон. Мы з Жэняй нават былі ў зборнай школы па валейболу і баскетболу....

А пасьля зьявіліся мабільнікі. А пасьля - Сеціва. памятаю, як мы сядзелі ў чатах, на форумах... Цікавы быў час. Час адкрыцьцяў. Дзяцінства.

Зараз у маім жыцьці ёсьць UNO:) І боўлінг
  • Current Mood: good good
о! на класікі забылася!
дакладна.
скоказь з аднакласьніцамі ўвесну пасьля заняткаў пад вокнамі школы у яблыневым садзіку :)

я пазлы паўашчора складыала. на кампутары, праўда... хачу набыць нармальныя, жывыя, але не магу знайсьці
У Манаполію і мы гулялі, азартная гульня была..)) толькі гэта было ў юнацтве.