10 10 10. Сонца ў парку

Купалаўскі сквер. 10.10.10. Шмат золата і сонца. У парку - людзі па парах. Дзеці. Раварысты. Фатографы. Шмат фатографаў. Захоўваюць у фотапамяці залаты восеньскі дзень. 

Я - на лаўцы, залітай сонцам, перачытваю "След ваўкалака" Л.Дайнэкі. 

Думкі, мроі, жаданьні - усё ўва мне. Мне хораша.
  • Current Mood: cheerful cheerful
:)) рада

гэта першая кніга, якую я прачытала ў школе па-беларуску. у 7 ці 8 класе.
сапраўды доўга
я руская па нацыянальнасьці
мне бацькі ніколі не чыталі беларускіх казак...

у школе да сярэдніх класаў беларускай мовы і не было як такой :(
а нам сьлед ваўкалака задалі як па-за класнае чытаньне. і я адна - як зараз памятаю - з класа прачытала і распавядала пасьля ўсім, аб чым твор.
во. і я хачу Меч прачытаць :)

а нам пра Арлова не гаварылі ў школе...
я дзіўлюся, як нам Дайнэка задалі чытаць... хоць і факультатыўна
огого!
у нас на журфаку таксама Арлоў выступаў.нас насьля за гэта наганяй быў :(