Фота зь ВЕРАСЬНЁВЫХ ЗНІЧАК

8 верасня ў Палацы мастацтваў пры падтрымцы грамадска-культурніцкая кампанія “Будзьма беларусамі!” адбылася вечарына “Вераснёвыя знічкі”.

Падтрымка Будзьмы была такая моцная, што не хапіла крыху грошай на нармальны мікрафон. Няшчасная Ірына Хадарэнка намагалася нешта з сябе выціснуць, але атрымлівала блага. Ладна, мікрафон не працаваў, але ж калі весьці ўзялася, то трэба ўмець гэта рабіць... Кароча, зала была напачатку поўная, але паступова пусьцела, радзела... Я б і сама сыйшла, але хацела паслухаць Аксану Спрынчан ды Яраша Малішэўскага, якія выступалі апошнімі. 

Анатоль Грыцкевіч захварэў, Уладзімер Арлоў ды Віктар Шалкевіч не змайглі далучыцца. Калі б не Эдуард Акулін ды Леанід Дранько-Майсюк, няма чаго б там было рабіць. Карацей, няма чаго пра гэту паганую вечарыну пісаць. От вам фотаздымкі, што зрабіла цудоўны чадавечак Маша Дуброўская.

Ірына Хадарэнка. Піша "вершыкі" на "зьвярыную тэматыку". Жудасьць
 


Мікола Купава адказвае на пытаньне Хадарэнкі пра Аршанскую бітву
 

Леанід Дранько-Майсюк. Без каментароў :))

 Эдуард Акулін. Толькі 3 песьні прасьпяваў :( Затое апошняй была "Пагоня"! :)
 


Леанід Дранько-Майсюк


Міхась Скобла. На слове "Божа!" запрацаваў мікрафон...
 






Завітаў ды пагадзіўся выступіць Славамір Адамовіч



Сяргей Сыс


Галіна Дубянецкая


Сяргей Вераціла :))


Як заўсёды эфекная, яркая Аксана Спрынчан
 


Яраш Малішэўскі



 

фота Марыі Дуброўскай
Теги:
Такі просты сакрэт вядомасці (ці яе складальнік): часцей хадзіць на такія вечарыны...

Ася, што там за звярыная тэматыка, што Вам пра яе ўспамінаць моташна?
ой, вершыкі проста ахавыя )))

людзі - скаты, сабакі лепей за некаторых хь іх.. і бла-бла-бла... а выраз "яшчэ адзін верш на зьвярыную тэматыку" - самой Ірыны ))
Ася, добра апрацавала:) На фоціку інакш глядзелася...
Дзякуй!
Слухай, а чыя ідэя, запрасіць Алесю Сівохіну ў "Валерыю"?
табе дзякуй, мілая, за цудоўныя фота :)

нам даў Алесь Камоцкі спіс з музыкамі. Мы паціху іх запрашае на нашыя вечары )

ведаеш яе?
(Anonymous)
Пры звароце да Вас спачатку традыцыйна хацелася ўжыць прыметнік “шаноўная”, але неяк не выпадае гэта рабіць у адносінах да чалавека, які не шануе іншых. Мне шкада, што Вашыя бацькі не навучылі Вас правілам элементарнага этыкету, а выкладчыкі і выхавацелі з Інстытута журналістыкі не патлумачылі сутнасць такой з’явы, як журналісцкая этыка, дый, зрэшты, і мастацкая (у поўным сэнсе гэтага слова) крытыка. Таму замест таго, каб звяртацца з просьбай (што было б цалкам лагічным у стасунках да чалавека з добрым густам і чыстым сумленнем), звяртаюся з патрабаваннем выдаліць з Вашых рэсурсаў (ЖЖ, гэты сайт, а магчыма яшчэ нейкія старонкі) згадванне майго імя і прозвішча у так званым “водгуку” аб вечарыне “Вераснёвыя знічкі”, змест якога зневажае маю рэпутацыю і не адпавядае рэчаіснасці, ці, калі казаць больш дакладна, па форме прадстаўлення інфармацыі вельмі нагадвае паклёп (спавадаваны, дарэчы, немаведама чым). А таксама выдаліць маё фота з вышэйпазначаных старонак, на публічнае размяшчэнне якога (асабліва ў такім кантэксце) я не давала аніякай згоды.
Вы пафасна заяўляеце, што не зносіце тых, хто ставіць "дыягназы" ды выносіць "прысуды", не ведаючы чалавека асабіста. А самі хіба не з гэтай кагорты? Мяркуючы па Вашых пастах, гэта менавіта так.
Апроч таго, лічу, што маральнае права на займанне літаратурнай крытыкай можа мець далёка не кожная асоба, якая гэтага жадае, а толькі тая, хто, па-першае, прытрымліваецца пэўных норм этыкету ў сваіх выказваннях, па-другое, сама ў стане адэкватна рэагаваць на крытычныя заўвагі з боку іншых, па-трэцяе, не лянуецца дэталёва азнаёміцца з творчасцю таго ці іншага аўтара перад тым, як навешваць на яго ганебныя ярлыкі і даваць характарыстыку ягонай дзейнасці, выкарыстоўваючы плебейскі лексікон.
Спадзяюся ўсё ж такі на наяўнасць адмысловага паразумення з Вашага боку, хоць, магчыма, гэтыя спадзяванні і дарэмныя, прымаючы да ўвагі нізкі ўзровень культуры і прафесіяналізму мноства выпускнікоў Вашай Alma Mater.
Ірына
Шаноўная Ірына, прабачце, не прачытала ваш каментар цалкам - не маю на тое часу. Вашыя думкі адносна мяне і маёй працы мяне не цікавяць абсалютна - яны ня маюць і ценю аб'ектыўнасці. толькі крыўда і нематываваная злоба на чалавека, якога вы ня ведаеце асабіста. для сталай жанчыны вельмі глупа.

гэтаму запісу больш за 2 гады. дзіўныя вашыя прэтэнзіі наагул. я перачытала сказ наконт вашай творчасці і нават не ўзгадала, хто вы такая :))
што тычыцца майго каментара адносна вашай творчасці, то гэта маё асабістае бачанне на той момант. калі я вас пакрыўдзіла, выбачайце.

гэта было даўно, таму мне складана зараз сказаць, чаму я так напісала. ды і не бачу сэнсу нешта тлумачыць: вы мяне не пачуеце, мяркуючы па вашай агрэсіі.

з павгай, Ася Паплаўская
"толькі крыўда і нематываваная злоба на чалавека, якога вы ня ведаеце асабіста." не шукайце агрэсію звонку, а паглядзіце лепш унутр сябе. памкненне "перавесці стрэлкі" і абвінаваціць іншага ў тым, што ўласціва якраз Вам, гэты лішні доказ абсалютнай неаб'ектыўнасці Вашых выказванняў, як і адсутнасці добра аргументаваных доказаў.
і зноў гэтае няўрымслівае жаданне выстаўляць дыягназ, што разумна, а што не. тым больш, у дачыненні да чалавека, якога ВЫ не ведаеце асабіста!
у мяне, у адрозненні ад Вас, няма столькі часу, каб корпацца штодзённа ў інтэрнеце і пісаць усялякую брыдоту і дурноту ў блогах, сацыяльных сетках і розных псеўдакультуразнаўчых парталах. і тым больш рэгулярна адсочваць, хто дзе піша падобныя рэчы пра мяне. таму два гады ці тры - тут абсалютна не мае значэння. бо мае месца факт элементарнай невыхаванасці, некампетэнтнасці і бескультур'я.
вечарына была настолькі "паганая", што аніяк немагчыма было сысці, не паслухаўшы Дранько-Майсюка, Акуліна, Скоблу, Верацілу, Спрынчан і г.д. ну а выкарыстанне фраз накшталт "людзі - скаты, сабакі лепей за некаторых хь іх.. і бла-бла-бла..." красамоўна сведчыць аб Вашым інтэлектуальным узроўні, не кажучы ўжо пра тое, што яны проста беспадстаўныя.
мяркую, што лічыць гэты опус за "працу" журналіста ці тым больш крытыка абсалютна немагчыма, таму і спрабаваць весці нейкі канструктыўны дыялог з чалавекам, які не бачыць далей за ўласны нос, гэта занадта вялікая раскоша.
колькі літар.... божачкі мой.... чалавек, які піша, што ня мае часу на сеціва, ды столькі глупства настрачыў ))))))

што да майго запіса. гэта быў НЕ артыкул, не "крытычны" опус, як вы выражаецеся. гэта быў толькі запіс у блог! Я не як журналіст пісала, а як выпадковы слухач вашых вершыкаў. калі вы не разумееце гэтага і не можаце адрозніць працу журналіста ад працы крытыка і ад працы блогера - гэта вашыя праблемы.

"мяркую, што лічыць гэты опус за "працу" журналіста ці тым больш крытыка абсалютна немагчыма" - я з вамі цалкам згодная!

тое было 2 гады таму. я за гэты час - не паверыце! - вырасла і змянілася. але вы і гэтага не разумееце, бо "не бачыце далей за ўласены нос"

усяго найлепшага. я працую, а часу на бздуру не маю.