Аўтарскай перадачы Асі Паплаўскай "СучБелЛіт" год!

Сёння, 30 верасьня, спаўняецца роўна год маёй аўтарскай перадачы "СучБелЛіт"!

30 верасьня 2009 году я першы раз выйшла ў прамы эфір NETradio.

За пультам сядзела Тамара Лісіцкая, а мы з госьцем (Марыяй Мартысевіч) насупраць. Размаўлялі пра каляндар аголеных літаратараў "Канец словаў". Хвалявалася.  Быў актыўны чат. Шмат пытаньняў.

Зараз за пультам сяджу сама. Мае госьці - насупраць. Яны - цікавыя беларускія літаратары. І ня толькі: у гасьцях была журналіст Ларыса Цімошык, грамадскі дзеяч, журналіст Францішак Вячорка і іншыя цікавыя людзі. Размаўляем пра асобу госьця, ягонае бачаньне жыцьця і сябе ў ім. Хвалююся, але ня так як раней. Актыўны чат. Шмат пытаньняў.

За год калектыў НЭТкі стаў мне па-сапраўднаму родным. З нашымі сталымі слухачамі мы граем у боўлінг і мафію, сьпяваем караоке, выбіраемся на іншага кшталту офф-лайн тусы. У нас самыя лепшыя слухачы!!!

Дзякуй усім, хто слухае NETradio і "СучБелЛіт".
Наперадзе - шмат цікавых гасьцей!
Будзем і далей разам. Лю!
  • Current Mood: happy счастлив(а)
Уся Нямеччына ад усёй душы віншую цябе і зычыць плённвгв працягу!
ЭФИ(ме)Р(ность)
Это всё безвозмездно, то есть даром?