Я і радыё

Пасьля доўгага перапынку ўзнавілася маё радыйнае жыцьцё!

Учора запісвалася на Netradio для адкрыцьця новага сезону, сёньня запісвала "Пяцікніжжа свабоды" на Радыё Свабодзе.  Перадача будзе заўтра.

У аўторак - НЭТрадыйны марафон - адкрыцьцё сезону. Я буду з вамі ў прамым эфіры вечарам (пасьля 19-ці).

А з пятніцы пачынаем НОВЫ актыўны і цікавы сезон "СучБелЛіту". Цяпер я буду з вамі не гадзіну ў прамым эфіры, а тры! Пятнічны "Інтэрактыў" таксама за мной :)

ПАЧУЕМСЯ!
так а о чем передача, если сучбеллита не существует?
прошу людей, у которых возник этот логичный нехитрый вопросец и которым интересен ответ, а не встречный вопрос, поставить "+1" :-)
Ад чытачоў, напрыклад. Навошта ім, напрыклад, ведаць, як я выглядаю. Дастаткова ўжо і таго, што яны могуць без праблем знайсці маё рэальнае імя-прозвішча (і нават імя па бацьку).
так тваё фота даўно і пастьпяхова выкладзенае на розныя сайты (тыя ж Родныя вобразы). Гугл цябе здасьць з патрахамі :)))
Калі чалавек лезе ў Гугл каб паглядзець, хто я, гэта сведчыць, як мінімум, аб тым, што:
1) ён зацікавіўся;
2) ён не ідыёт і ўмее карыстацца пошукам.
А такім чытачам я заўжды рады :)
як можна? такое не забываецца:)!
у расейскай мове проста існуюць словы са сваёй энэргетыкай
у папярэднім каментары слова "покончено" вельмі патаснае, у беларускай мове такога няма. але ёсьць іншае:)
то бок калі ты ня ведаеш беларускае слова, ужываеш рускае? цікавы ход. нагадваеш сашу клімовіч, якая піша на страшэнна калічнай трасянцы.

так можа на рускую пераходзь (што, зрэшты, для цябе ўжо колькі гадоў як актуальна. беларуская мова для цябе - пустыя панты), калі "у расейскай мове проста існуюць словы са сваёй энэргетыкай"?..
камічнасьць першая - моўная. гэта мне кажа чалавек, што публічна (перад усёю унівэрсітэцкай групай сьведкаў:) ) прызнаўся, што па-беларуску пачаў размаўляць па маім прыкладзе?

скажы проста, шо няма да чаго прычапіцца:)

камічнасьць другая - літаратурная. перадача Сучбелліт, які, калі верыць папярэднім доспісам, больш не існуе, цяпер будзе працягвацца больш часу. Дык пра што? Ці +1:)
Дар'я, я ня бачу камічнасьці. пачаць размаўляць дзякуючы прыкладу сяброўкі, і працягваць размаўляць і займацца прамоцыяй беларускае культуры - розныя рэчы.

наконт "чапляцца". узгадай шыншыла, яечню і многія іншыя пасты, якія ты каментавала з наездам. абы прычыпіцца, закрануць - гэта празрыста.

мне твая руская мова непрыемная, бо для мяне ты прыклад разумнай беларускамоўнай дзяўчыны.

перадача сучбелліт будзе ісьці 1 гадзіну, як і раней. чытай ўважліва пост, які каментуеш.
1. сяброўкамі мы ніколі не былі. аднагрупніцамі - так. сяброўкамі - не.
2. ты столькі разоў абараняла шыншылу, што яна прама асацыюецца ў мяне з табой як абаронцай гэтых пухнатых зьвяроў. а пра яечню - гэта нешта новае, ня помню такога.
3. у допісе сказана, што этэр будзе даўжэйшым. адсюль і высновы. прычым маё пытаньне з шэрагу +1:)
4. адчула на сабе і чула шмат ад якіх белмоўных сяброў, што размаўляюць па-беларуску даўно. прыдзіркі да мовы ўсіх страшна раздражняюць. іх звычайна робяць людзі самі недасканалыя ў сваім маўленьні. з-за такіх вось прыдзірак я ведаю канкрэтных людзей, што адмовіліся ад роднай мовы, абы іх не чапалі. натуральна, гэта ня мой прыклад, але выпадкі такія былі. і самы вялікі страх чалавека, што хоча пачаць размаўляць па-беларуску - гэта тое, што яго будуць перапраўляць. таму прашу не за сябе, бо мне гэта з большага ўжо поф, а за іншых людзей, якім гэта непрыемна, спыніце сваю белмоўную гістэрыку. уся краіна размаўляе на трасянцы, калі быць шчырымі. і мову сваю мы збольшага кантралюем на працы, ва універсітэце. а дома я дык вельмі нават люблю і дыялекты ўжываць, і розныя трасяначныя сьмешныя словы:), і расейскія словы.
калі ласка.
адказ ня ёсьць апраўданьне. у дадзеным выпадку дакладна.