Марыйка Мартысевіч і "іншыя"...

Скажу адразу: я не пераношу людзей, якія мяркуюць пра іншых са словаў кагосьці-там... Нават калі гэтых "кагосьці" не адзін дзесятак. Вось ёсьць чалавек. Працуе, піша, робіць... А ёсьць яшчэ адзін чалавек. Таксама працуе, піша, робіць. Іх шляхі не перасякаюцца. Але ёсьць іншыя, якім праца гэтага першага чалавека чамусьці замінае. Не таму, што яна няякасная, убогая ці там яшчэ якая. Проста таму, што яе ШМАТ. Рэальна шмат. У розных накірунках. Але скіраванае на адно. І вось гэтая маса пачынае то тут то там "да слова" кідаць: ды гэты чалавек з пантамі, нос задзірае, зашмат гонару і г.д... Гэта перыядычна чуе той самы другі чалавек, які ня мае аніякага дачыненьня да гэтага "раздражняльніка". Але пры выпадку абавязкова скажа: не люблю яго (яе), зашмат пантоў і г.д.... Ненавіжду такіх. Не цярплю. Тых, хто ставіць "дыягназы" ды выносіць "прысуды", ня ведаючы чалавека асабіста. Паводле чутак.

Такіх людзей, пра каго беспадстаўна кажуць: зазнаецца, зашмат гонару, хоча прыцягнуць увагу, ня так і мала. Сярод іх пераважна тыя, хто робіць насамрэч нешта ВАРТАЕ. Гэта закранае лайдакоў ды няўдачнікаў. І пачынаецца... Такім чалавекам з'яўляецца Марыйка Мартысевіч maryjka_
 Я паважаю яе. Цаню. За тое, што яна сумленна працуе: піша не абы-якія вершы, перакладае не абы-як не абы-якіх аўтараў, ладзіць цікавыя, вартыя ўвагі мерапрыемствы, піша значныя, цікавыя артыкулы, выступае на радыё, вядзе цікавы, папулярны блог...

Так, магчыма, яе шмат. Але не таму, што яна "у кожнай дзірцы затычка", як я чула пра яе ад іншых, а таму, што яе праца, яе каментары карыстаюцца ПОПЫТАМ. Марыйка ЗАПАТРАБАВАНАЯ! Гэта ўсё тлумачыць. 

Толькі што мне сказаў (дакладней, напісаў) знаёмы пра Марыйку: "пантоў зашмат, па-мойму..."; "Франак у спадніцы"; "калі чалавек патрабуе, каб за перадрук з ЖЖ на іншы сайт плацілі грошы - гэта неадэкватны чалавек з пантамі"; "гэта робіцца з мэтай прыцягнуць увагу, і гэта ў ёй раздражняе" ... Пытаюся: чаму так лічыш? Адказ: "чуў шмат гісторый пра яе".

І гэта кажа разумны, адукаваны чалавек, не зайздросьнік, ня выскачка, не пустабрэх... Гэта ня значыць, што яго "меркаваньне" слушнае. Гэта сьведчыць толькі пра тое, што зашмат няпраўды кажуць пра Марыйку, шмат каму йенай дзейнасьц замінае ці што... 

Якая мараль? Перад тым, як раскідвацца направа-налева фразамі кшталту тых, што прыведзеныя вышэй, падумайце, узважце. Не заўжды праўда тое, што кажуць "іншыя"... Калі нават і кажуць


ЗЫ: гісторыя з чалавекам, што напісаў мне паведамленьне ў асобку, дзе былі словы кшталту: "не разумею, як журналіст можа быць настолькі пустым", вырашылася сама сабой. Праз колькі дзён атрымала ад гэтага чалавека ліст:

"Паважаная Ася! Прашу мяне прабачыць за мінулы ліст. Я разумею што не меў рацыі і зусім быў несправядлівы ў сваіх выказваннях у дачыненні да Вас. Пэўна тады я меў кепскі настрой і некаторыя складаныя праблемы рознага кшталту. Усяго Вам найлепшага!"

Калі ўжо сказалі (напісалі) брыдоту, а пасьля адумаліся, майце сьмеласьць прызнацца ў тым, што вінаватыя. Дзякуй богу, такія людзі шчэ не перавяліся. 

Дивовижний приклад, як можна визнати помилку і вирішити ситуацію!
Приємно, що такий рівень комунікативної культури іще трапляється.
Набагато гірше помилку заперечувати й розвивати конфліктну ситуацію далі.
Шаную твого мудрого опонента!!!
(і трохи заздрю по-білому)
Мушу прызнацца, што ў нашай камунікатыўнай вайне год таму спадар Андрэй Дынько аказаўся нашмат хітрэйшым. Мой камэнтар: "Калі я - журналістка газеты "Наша ніва", то дзе мой ганарар?" быў абсалютна празрысты для любога практыкуючага журналіста. Рэдакцыя НН падпісала маім іменем моцна відазьменены мой тэкст, што было грубым парушэньнем аўтарскіх правоў. Гэтае парушэньне магло мець месца толькі ў адным выпадку - калі б я была працаўладкаваная ў газэце "Наша ніва" і атрымлівала ганарары за публікацыі, якія аўтаматычна станавіліся б уласнасьцю рэдакцыі. Наўрад ці Андрэй Васілевіч не адчытаў іроніі - наадварот, ён яе вельмі добра адчытаў. Проста зачапіўся за слова "ганарар" і падаў усё так, як ён гэта падаў.

У астатнім неназваны вамі ваш суразмоўца мае поўную рацыю. Бараніць свае аўтарскія правы лічыцца ў Беларусі "пантамі", як і ў любой нармальнай няпраўнай дзяржаве. Так, у мяне панты. І яны працягнуцца, пакуль будуць паўставаць рэчы, аўтарам якіх я буду зьяўляцца.
Марыйка, сітуацыю ведаю, чытала на РС пра аўтарскія правы твае каментрары.

малайчына, што бароніш свае правы!

журналісты НН лічаць, што ты яшчэ павінная быць УДЗЯЧНАЯ, што ЯНЫ (!!!) твае пасты перадрукоўваюць. там жа спасылка ё! а як жа! якія аўтарскія правы, га?.. зазналася дзеўка, ой, зазналася, НІБЛАГАДАРНАЯ!..

:))
Ася, я теж молодчина, що бороню свої права
Давайте заснуємо спілку і будемо одне одного підтримувати
)
а хто спрычыніўся да гэтай нядобрай рэпутацыі Марыйкі? Ось такія ось "добрыя людзі", што нязнаюць, а плявузгаюць.

Піва з гарла:( - "культура"
Я ўпершыню ўбачыла Марыйку Мартысевіч з 1,5 бутляй піва ў першым шэрагу залі на прэзентацыі кнігі ў музеі. І вось жлукціць яна піва, а перад ёй, літаральна праз 5 крокаў, выступаюць Хадановіч і Кісьліцына як вядучыя, а таксама пачынаючыя паэты. А яна п'е піва з гарла. На першым шэрагу. Думаю, ня трэба тлумачыць, якую аніду гэта выклікала ў тых, хто гэта бачыў, у тых, хто мусіў цярпець пах піва і такія паводзіны...
Тое, што яна робіць у літаратуры цікава. Прынамсі для мяне. Яе творчасьць Спрэчная. Своеасаблівая. Неадназначная. Але разам з тым, на мой погляд, яе паводзіны, выкрыкі, у нечым нават хамства... ня сьведчаць пра яе надта добра. Гэта гледзячы зь якога боку на яе глядзець: як на працаўніцу ці як на чалавека, альбо і так, і так.
Але адназначнасьці тваёй я не падзяляю.
Re: Піва з гарла:( - "культура"
паколькі я асабіста Марыйку з півам НІ РАЗУ ня бачыла, то нічога не магу сказаць...