Восень

Няхай вам будзе цёпла і ўтльна. гэтай восеньню.

Ніжэй миніацюра-настрй ад Ганны Волкавай у маім перакладзе на беларускую мову.
Цалкам адлюстроўвае мой настрой...



У ВЕРАСЬНІ

Верасень — час зьменаў. Зьмяненьняў, пераменаў. Сыход таго, што адбылося. Час, калі хочацца прамовіць: “Я больш не кахаю цябе”. Час, калі ўсё руйнуецца, час, калі ўсё пачынаецца наноў. Зноў. І зноўку. Верасень — час пераменаў. Усё, што сканчваецца, застаецца ззаду, а ўсё новае становіцца рэчаіснасьцю.

Верасень — час. Час восені. Час веданьня, сыходзячай гаркаты. У верасьні пачынаецца каханьне і ў верасьні перастаеш яго адчуваць. Верасень — час, час душы. Час нас.

Усё, што адбываецца з намі — хіба гэтага магло ня быць? І калі магло, то чаму было? І калі ты не прыйшоў да гэтае пары, то чаму? А калі ты йдзеш, то — дзе ты?

Лета заўжды прыходзіць доўгачаным і йдзе яно заўжды ў радасьці. І кожная падзея лета, як знак, сімвал. І заўжды ёсьць прадчуваньне, і заўсёды яно апраўданае. І калі не адбываецца сёньня, адбудзецца абавязкова. Усё найлепшае, як заўжды, пакінутае на пасьля, але пасьля абавязкова будзе.

І, значыць, ты да мяне прыйдзеш. І гэта будзе летам. А восеньню я скажу: “Кахаю цябе”. Гэтай восеньню. У верасьні.

© Ганна Волкава
© Ася Паплаўская
  • Current Mood: good good
Теги:
очень красиво написано. очень.
знаешь, да.. есть в сентябре что-то недосказанное... какой-то намек на то, что все будет, все будет, но потом. а пока - сентябрь.
и у мяне ёсьць такое адчуваньне
верасень трэба перажыць
падумаць
паанализаваць
пажыць...
крыху самотна, але напоуницу
я рада,што миниацюра адгукнулася
аутарка тэксту Ганна Волкава - цудоуная. сапрудная.
Восень - якая шматзначная паравіна.......
А нехта абяцаў папіярыць мой блог:) гы:)