Мае ціхія раніцы

Дзякуйючы сваёй новае працы я палюбіла раніцы. Ціхія раніцы. Прачынаюся ў палове на сёмую, прымаю ванную з араматычным алеем з пялёсткаў ружаў. Пасьля аўсянка (на малацэ зь мёдам), зялёная гарбата, мятны зефір... Часам дзіцячае харчаваньне :) 

Назіраю за прыгожым пейзажам за вакном: дымка над ракой, праз пазалоту лістоты прабіваюцца промні сонца, паветра чыстае і звонкае...

Потым чытаю блогі, складаю працоўны план, перачытваю любімыя ўрыўкі любімых кніг, гартаю глянец...

Прасую рэчы, апранаюся і іду на працу. Ведаючы, што мяне чакае новы насычаны дзень.

Добрага вам дня! Беражыце сябе. 

 
  • Current Mood: good good
часам і рана прачнуцца, і пэўны распарадак могуць здацца такой прыемнай рэччу :)
в городе только рано утром и можно, пока воздух чистых, позднее, а особенно вечером - опасно для здоровья
Какая завидую такой способности просыпаться рано и еще успевать кучу дел сделать, тем более уж составлять планы! Как же мне этому научиться?! Тоже скоро планирую вернуться в редакцию, но никак не соберусь с силами и не пойду писать заявление. Это сколько же всего поменять в жизни придется и научиться правильно время распределять. И тоже полюбить утро)
Шкада, што нельга пракаментаваць верхні допіс. Хораша, рамантычна і шчыра. І, безумоўна, усё будзе:)))
закрыла, каб ня сунуліся розныя Гапеевы са сваімі парадамі глупымі. той, хто захоча выказацца, напіша тут, як вы, ці асабіста :) магчымасьцяў жа мора морнае! абы было жаданьне.

будзе, спадарыня Лада, будзе.

дзякуй вам
З майго пункту гледжання, на спадара Валерыя ты пакрыўдзілася зусім дарэмна. Я не думаю, што ў гэты "наіў" ён укладаў нейкі зневажальны сэнс... Ва ўсякім разе шчыра спадзяюся, што вы паразумеецеся:)
пасьля таго, што ён пра мяне написаў (ня маючы на тое падставаў)(вы памятаеце той выпадак непрыемны) я не зьбіраюся з гэтым чалавекам разумецца
:) раніца ў вёёсцы - гэта цуд!
прачнуцца на золку і назіраць за прыродай...