Рэўнасьць

Учора і сёньня доўга абмяркоўвалі з сябрамі вольныя стасункі.  зайшла размова пра рэўнасьць

Хачу падзяліцца сваімі думкамі наконт рэўнасьці

Як на мяне, то гэтае пачуцьцё зьўляецца там, дзе няма каханьня. Узаемнага. Ёсьць жаданьне валодаць, валадарыць. Калі адзін лічыць, што партнёр яму належыць, то і зьяўляюцца падазрэньні (часта безгрунтоўныя і пустыя) і як вынік - пякучая рэўнасьць. Рэўнасьць не дае спакою ні аднаму, ні другому чалавеку ў пары. Адзін выносіць мозг іншаму сваімі пустымі прэтэнзіямі, іншы пакутуе ад несправядлівых наездаў. 

Рэўнасьць нараджаецца ад няўпэўненасьці аднаго (ці абодвух) у сабе, у тым, што толькі ён (яна) - той самы АДЗІНЫ неабходны чалавек ў жыцьці іншага. Калі пачуцьця роднасьці, еднасьці, неабходнасьці няма - ёсьць рэўнасьць. Яна - нішчыць. 

Мяне раўнавалі. Страшна. Пакутліва. Безвыходна. Раўнавалі да кожнага мужчыны, які апынаўся побач с мной. Я была фактычна пад хатнім арыштам: ні пагуляць з сябрамі столькі, колькі я хачу, ні зьезьдзіць у іншы горад проста адной... Пра падарожжа ў іншую краіну (семінар, стажыроўка) і размовы не магло нават быць!.. 

Быць ахвярай раўнівага чалавека  - пакута. Раўнаваць - ня меншая пакута.  

Трэба кожнаму з нас зразумець, што толькі чалавек, не абмежаваны ва ўласнай свабодзе будзе побач з вамі ШЧАСЬЛІВЫ. Шчасьце - у гармоніі. Гармонія - у свабодзе. Свабода - у даверы. Давер...

Калі няма даверу - няма нічога. Ёсьць рэўнасьць. Якая нішчыць. 

Можна сустракацца з чалавекам, нават жыць зь ім і пастаянна думаць: недзе ёсьць лепшая (лепшы), раздражняцца па дробязях  і пакутаваць ад ўласнае дурноты-слабасьці-рэўнасьці.

А можна працаваць над адносінамі, кожны дзень заваёўваць любімага чалавека, адкрываць яго для сябе. Берагчы. Эканоміць. Любіць. І ведаць - гэта мой родны чалавек, а значыць - адзіны. І - усе іншыя мужчыны (жанчыны) стануць астатнімі... І для рэўнасьці папросту ня будзе месца. 

Я выбіраю другі шлях. 
  • Current Mood: okay okay
Хамишь?
А ведь Валерий прав. То, что ты написала о ревности - расхожие штампы, не имеющие отношения к действительности. Ревность не возникает на пустом месте. Ей всегда предшествует провокационное поведение партнера. А провокация - это уже игра. А игра - это уже не любовь. "Я тут в кафе с Васей (Петей, Колей, Юзиком) задержалась..." "Мы с Лешай на машине катались". И возникает вопрос: что тебя тянет (кроме делового общения) к другим мужчинам?
не хамлю. адказваю належным чынам
вельмі часта ніякай нагоды няма, а раўнуюць усё адно