Рэўнасьць

Учора і сёньня доўга абмяркоўвалі з сябрамі вольныя стасункі.  зайшла размова пра рэўнасьць

Хачу падзяліцца сваімі думкамі наконт рэўнасьці

Як на мяне, то гэтае пачуцьцё зьўляецца там, дзе няма каханьня. Узаемнага. Ёсьць жаданьне валодаць, валадарыць. Калі адзін лічыць, што партнёр яму належыць, то і зьяўляюцца падазрэньні (часта безгрунтоўныя і пустыя) і як вынік - пякучая рэўнасьць. Рэўнасьць не дае спакою ні аднаму, ні другому чалавеку ў пары. Адзін выносіць мозг іншаму сваімі пустымі прэтэнзіямі, іншы пакутуе ад несправядлівых наездаў. 

Рэўнасьць нараджаецца ад няўпэўненасьці аднаго (ці абодвух) у сабе, у тым, што толькі ён (яна) - той самы АДЗІНЫ неабходны чалавек ў жыцьці іншага. Калі пачуцьця роднасьці, еднасьці, неабходнасьці няма - ёсьць рэўнасьць. Яна - нішчыць. 

Мяне раўнавалі. Страшна. Пакутліва. Безвыходна. Раўнавалі да кожнага мужчыны, які апынаўся побач с мной. Я была фактычна пад хатнім арыштам: ні пагуляць з сябрамі столькі, колькі я хачу, ні зьезьдзіць у іншы горад проста адной... Пра падарожжа ў іншую краіну (семінар, стажыроўка) і размовы не магло нават быць!.. 

Быць ахвярай раўнівага чалавека  - пакута. Раўнаваць - ня меншая пакута.  

Трэба кожнаму з нас зразумець, што толькі чалавек, не абмежаваны ва ўласнай свабодзе будзе побач з вамі ШЧАСЬЛІВЫ. Шчасьце - у гармоніі. Гармонія - у свабодзе. Свабода - у даверы. Давер...

Калі няма даверу - няма нічога. Ёсьць рэўнасьць. Якая нішчыць. 

Можна сустракацца з чалавекам, нават жыць зь ім і пастаянна думаць: недзе ёсьць лепшая (лепшы), раздражняцца па дробязях  і пакутаваць ад ўласнае дурноты-слабасьці-рэўнасьці.

А можна працаваць над адносінамі, кожны дзень заваёўваць любімага чалавека, адкрываць яго для сябе. Берагчы. Эканоміць. Любіць. І ведаць - гэта мой родны чалавек, а значыць - адзіны. І - усе іншыя мужчыны (жанчыны) стануць астатнімі... І для рэўнасьці папросту ня будзе месца. 

Я выбіраю другі шлях. 
  • Current Mood: okay okay
Часам людзі памыляюцца і не апраўдваюць наш давер. І што рабіць? Кідаць? Таксама не аб'ектыўна. Чалавек абяцае, што падобнае не паўтарыцца і кажа, што здзейсненая ці амаль здзейсненая памылка - была дурноццем. Ты выбачаеш чалавека, але калі давер лёгка было страціць, то набыць не вельмі лёгка. Я не давяраю людзям проста так, на пустым месцы. Лічу гэта бязглуздзіцай, таксама што і да кахання.

Зараз мая рэўнасць будзіць ува мне падазронасць, а не скандалы. :) Але, каб пераадолець мой недавер, мы павінны "працаваць" над нашымі адносінамі, мяркую, супольна.

Я маю доступ да ноўтбука, сеціва і тэлефона свайго хлопца з яго дазвола. І не з-за таго, што я кантралюю кожны ягоны крок, але прымаю гэта за дэманстрацыю таго, што мой хлопец ад мяне нічога не хавае. Мне так лягчэй. Я не супраць свабодных адносінаў, але сам бы не здолеў так будаваць адносіны.
дзякуй
але мець доступ да ўсіх крыніцаў і правяраць - гэта занадта. гэта пазюаўленьне асабістае свбоды.
Умяшанне ў жыццё чалавека з ягонага дазвола не з'яўляецца парушэннем свабоды.

Калі два чалавекі будуюць сям'ю, то тут не так шмат ёсць месца асабістым свабодам. Сям'я - гэта для мяне не дзве свабоды, а адна на дваіх.

Я супраць сакрэтнасці і таямнічасці ў шчырых адносінах. Тут і можа нарадзіцца недавер.
татальны кантроль - паказьнік адсутнасьці даверу. а давер - падмурак сапраўдных адносінаў. я так лічу.

калі ёсьць давер, немагчыма яго парушыць і зламаць.
а калі няма...
Будаваць сцену ў выглядзе пароляў, уласнага жыцця і гэтак званай асабістай свабоды - той самы паказнік недаверу і нават больш: паралельнага жыцця.

Мой хлопец мяне не кантралюе татальна, але мае доступ да майго жыцця. Тое самае і я да яго. Пакуль нам няма чаго хаваць адзін ад аднаго. Празрыстасць у адносінах - як і празрыстаць у палітыцы, і ў бізнэсе, паказнік высокага ўзроўню даверу і даверанасці.