Рэўнасьць

Учора і сёньня доўга абмяркоўвалі з сябрамі вольныя стасункі.  зайшла размова пра рэўнасьць

Хачу падзяліцца сваімі думкамі наконт рэўнасьці

Як на мяне, то гэтае пачуцьцё зьўляецца там, дзе няма каханьня. Узаемнага. Ёсьць жаданьне валодаць, валадарыць. Калі адзін лічыць, што партнёр яму належыць, то і зьяўляюцца падазрэньні (часта безгрунтоўныя і пустыя) і як вынік - пякучая рэўнасьць. Рэўнасьць не дае спакою ні аднаму, ні другому чалавеку ў пары. Адзін выносіць мозг іншаму сваімі пустымі прэтэнзіямі, іншы пакутуе ад несправядлівых наездаў. 

Рэўнасьць нараджаецца ад няўпэўненасьці аднаго (ці абодвух) у сабе, у тым, што толькі ён (яна) - той самы АДЗІНЫ неабходны чалавек ў жыцьці іншага. Калі пачуцьця роднасьці, еднасьці, неабходнасьці няма - ёсьць рэўнасьць. Яна - нішчыць. 

Мяне раўнавалі. Страшна. Пакутліва. Безвыходна. Раўнавалі да кожнага мужчыны, які апынаўся побач с мной. Я была фактычна пад хатнім арыштам: ні пагуляць з сябрамі столькі, колькі я хачу, ні зьезьдзіць у іншы горад проста адной... Пра падарожжа ў іншую краіну (семінар, стажыроўка) і размовы не магло нават быць!.. 

Быць ахвярай раўнівага чалавека  - пакута. Раўнаваць - ня меншая пакута.  

Трэба кожнаму з нас зразумець, што толькі чалавек, не абмежаваны ва ўласнай свабодзе будзе побач з вамі ШЧАСЬЛІВЫ. Шчасьце - у гармоніі. Гармонія - у свабодзе. Свабода - у даверы. Давер...

Калі няма даверу - няма нічога. Ёсьць рэўнасьць. Якая нішчыць. 

Можна сустракацца з чалавекам, нават жыць зь ім і пастаянна думаць: недзе ёсьць лепшая (лепшы), раздражняцца па дробязях  і пакутаваць ад ўласнае дурноты-слабасьці-рэўнасьці.

А можна працаваць над адносінамі, кожны дзень заваёўваць любімага чалавека, адкрываць яго для сябе. Берагчы. Эканоміць. Любіць. І ведаць - гэта мой родны чалавек, а значыць - адзіны. І - усе іншыя мужчыны (жанчыны) стануць астатнімі... І для рэўнасьці папросту ня будзе месца. 

Я выбіраю другі шлях. 
  • Current Mood: okay okay
Вой, дарагая, не ведаю... Відаць, кожны чалавек хоць раз у жыцці сутыкаўся з рэўнасцю. І ў кожнага тут - свой вопыт, свае аргументы... Вельмі цікава, якія будуць каментары да твайго допісу. Цікавая тэма.
цікавая тэма... неадназначная, спрэчная, цяжкая

канечне, сутыкаўся кожны. але калі ты разумееш, што рэўнасьць не на карысьць стасункам - будзеш працаваць над сабой. ведаць і разумець - ужо многа.
Прыступы рэўнасці натуральныя нават для самых рацыянальных людзей, мяркую. Я раўнівец і не хаваю гэтага.
Часам людзі памыляюцца і не апраўдваюць наш давер. І што рабіць? Кідаць? Таксама не аб'ектыўна. Чалавек абяцае, што падобнае не паўтарыцца і кажа, што здзейсненая ці амаль здзейсненая памылка - была дурноццем. Ты выбачаеш чалавека, але калі давер лёгка было страціць, то набыць не вельмі лёгка. Я не давяраю людзям проста так, на пустым месцы. Лічу гэта бязглуздзіцай, таксама што і да кахання.

Зараз мая рэўнасць будзіць ува мне падазронасць, а не скандалы. :) Але, каб пераадолець мой недавер, мы павінны "працаваць" над нашымі адносінамі, мяркую, супольна.

Я маю доступ да ноўтбука, сеціва і тэлефона свайго хлопца з яго дазвола. І не з-за таго, што я кантралюю кожны ягоны крок, але прымаю гэта за дэманстрацыю таго, што мой хлопец ад мяне нічога не хавае. Мне так лягчэй. Я не супраць свабодных адносінаў, але сам бы не здолеў так будаваць адносіны.
Рэўнасьць - гэта няўпэўненасьць у сабе і ў пачуцьці "каханага" чалавека да цябе... Няўпеўнасьць у каханьне. А хіба можна быць упэўнены ў каханьне? За каханьне трэба замагацца, каханьне трэба заслужыць. Ніколі нельга быць упэўнены ў тым, што цябе кахаюць.
==Рэўнасьць нараджаецца ад няўпэўненасьці аднаго (ці абодвух) у сабе...==
Які наіў...
==Рэўнасьць нараджаецца ад няўпэўненасьці ...у тым, што толькі яна той самы АДЗІНЫ неабходны чалавек ў жыцьці==.
Ад такой няўпэўненасці нараджаецца жаданне схадзіць налева і праверыць, але не рэўнасць))
наіў? а што не наіў?
нуну
вы толькі можаце прыйсьці і сказаць "гэта гаўно". а напісаць што ВЫ думаеце - амаль заўжды слабо
"Рэўнасьць нараджаецца ад няўпэўненасьці аднаго (ці абодвух) у сабе..."

калі вы не ўпэўненыя, што жанчыне ніхто, акрамя вас, непатрэбны, калі вы баяцеся, што яна ад вас рана ці позна можа сысьці да іншага. тады і пачынаеце штучнымі спосабамі імкнуцца ўтрымаць яе побач. і нараджаецца падазронасьць і рэўнасьць

і паспрабуйце пераканаць у адваротным.

да. і не забудзьце пры адказе сваё кароннае: "Ася, вам толькі 22. А я жыцьцё пражыў".
да: перад тым, як рабіць высновы, чытайце подпіс "да ну вас!" - толькі і мелася на ўвазе.

паколькі выбачацца за пустой трёп і безпадстаўныя наезды вы не ўмееце - усё.
Сапраўды, калі б у вас была ўзаемнасць, навошта было "проста адной" ездзіць у іншыя гарады, гуляць з сябрамі, і нават наведваць іншыя краіны? Сапраўднае каханне - гэта ахвяраванне сябе, свайго жыцця, і нават сваёй свабоды. Калі вы не гатовыя несці ўсё гэта на алтар кахання, то адпусціце тую любоў, ня трэба катаваць чалавека, які вам блізкі