мой добры сон мяне пакінуў

 так дрэнна, як сёньня, я ніколі шчэ ня спала...

прачыналася кожную гадзіну (і ведала ж, што на працу ня трэба, што можна не баяцца праспаць!), варочалася... сны былі жудасныя нейкія (і запомніліся ж!..)...

 апошнія два тыдні не магу спаць нармальна. не высыпаюся катастрафічна. галава баліць жахліва, стомленасьць жудасная...

Чаму можа быць такі дрэнны сон?.. І што рабіць, каб добра спаць і высыпацца?..
  • Current Mood: sleepy sleepy
Я гэтай зімой пакутвала на бяссонне доўга, бо мяне мучылі дзве праблемы. Але прызнацца ў іх сабе было цяжка. Як толькі прызналася - знайшлося і рашэнне, і сон.
А праца - і сапраўды можа быць прычынай. Хочацца ва ўсім разабрацца, шмат што прыдумаць і гд. Мая парада - увечары падумаць пра заўтра, напрыклад, гадзінаў да васьмі. І сказаць сабе - "усё, пра астатняе - заўтра". Часам дапамагае. Ёсць яшчэ варыянт - кроплі барбавал, 10-11. Але не болей, і не апоўначы - раніцай не прачнешся. Ну і, вядома, не доўга. Пару дзён можна, а потым, глядзіш, і праца стане больш звыклай і не будзе займаць усе думкі...
дзякуй вялікі. трэба паспрабаваць кроплі. мне сябры раяць даўно ўжо - супраціўляюся...
Імі нельга злоўжываць. Але як разавы варыянт, калі трэба выспацца - яно працуе.