Чым гандлюе мая кампанія, альбо Пра пошукавы маркетынг - для бабулі

Бабуля папрасіла распавесьці, чым займаецца кампанія, у якой я працую. "У двух словах".
 
Я апынулася амаль у тупіковай сітуацыі. Як растлумачыць, што такое пошукавы маркетынг, аптымізацыя і прасоўваньне сайтаў у пошукавых сістэмах (SEO), кантэкстная рэклама, схаваны маркетынг і капірайтынг чалавеку, які ня ведае, як уключаецца кампутар?..

Але - што вы думаеце? - я змагла! Дапамагла сама бабуля. Пытаньнем: "Чым вы таргуеце?" (бабуля сьвята верыць, што ЎСЕ кампаніі і фірмы абавязкова штось прадаюць!) яна абудзіла мой мозг і схаваныя педагагічныя здольнасьці. Як вынік - за паўгадзіны я на пальцах патлумачыла, чым займаецца мая кампанія. Сама сабе зьдзівілася: апынаецца,  так ПРОСТА можна ўсё патлумачыць... Нават самае, здалася б, складанае. Дзякуй бабулі! :*
вельмі нагадвае, як я апавядаў немцам асновы вясковага самагонаварэння =)))))))))))
:))
ну так
пошукавы маркетынг і вясковае самагонаварэньне - дужа блізкія тэматыкі :)
ну дык самагонка розная бывае!! =))

асабліва цяжка было немцам патлумачыць падпункт "Дзеянні, калі ў веску збочыць міліцэйскі казік"
=)))))))))))))))))))))))))))))))))))))))))
о, дзякуй! амерыку мне адкрылі!
а як, вы думаеце, я патлумачыла БАБУЛІ? гаварыла на мове лектараў нашага навуковага цэнтру?..

натуральна, я ўжывала зразумелую бабулі тэрміналогію
пошукавы маркетынг - шэраг мерапрыемтваў, скіраваных на аптымізацыю і просоўваньне сайтаў у пошукавых сістэмах.

SEO (прасоўваньне сайтаў)+ кантэкстая рэклама спрыяе таму, што ваш сайт знаходзіцца ў топ-10 у выніках выдачы ў пошукавых сістэмах па ключавых словах (запытах)