Сайты. Не згубіць імпэт. Не загнуцца. Выжыць.

З'явіўся некалі сайт Беларускія літаратары... (ён і зараз першы у гугле пры запыце "беларуская літаратура")
 

Мілы, ненавязьлівы дазайн... Добрая заяўка на разьвіцьцё... Заглохнуў :(

Мой родненькі uff-by.org - шчэ год таму  быў цікавым, актыўным Інтэрнэт часопісам... Я была рэдактарам сайту нават... Таксама ня выжылі, здалі пазіцыі... :(

Кам'юніці by_litara , прысьвечанае беларускай літараутры, абяцала аб'яднаць усіх, хто цікавіцца беллітам... Зараз - таксама мёртвае. Сьметнік для абвестак. 

Мы з Алесем  робім сучбелліт (suc_biel_lit ), але ён таксама будзе жыць, пакуль у нас будзе імпэт  ды ПАДТРЫМКА. Вашая падтрымка. Гэта вельмі істотна. Гэта, бадай, самае істотнае. Калі няма вас - ня будзе й нашага праекту.  

Нядаўна з'явіўся сайт Родныя вобразы. Робяць яго два хлопцы. На ўласныя сродкі. Зьбіраюць інфармацыю, напаўняюць сайт. Калі ўсё будзе добра, атрымаецца цікавы праект. Трымайцеся, хлопцы! Вы робіце добрую, карысную справу. Не зьнікайце толькі, га?..

У сучаснай беларускай моладзі шмат імпэту, ідэй... Нешта так і застаецца толькі ідэямі, нешта ператвараецца ў жыцьцё. І можа памерці проста праз вашае нежаданьне бачыць, чуць, банальна падтрымаць, сказаць добрае слова. Я як падумаю, колькі цікавых ідэй сыйшло ў нікуды толькі праз неразуменьне, мне становіцца млосна. Рукі... апускаюцца...
  • Current Mood: bored bored
Теги:
Ася, я вам пісаў ужо: патрэбна не проста падтрымка, не толькі добрыя словы. Патрэбен яшчэ адзін стымул - грошы. Усё ў Сеціве, што дабрачыннае, глохне, што хутчэй, што марудней.

Вялікі праект, паважаны і з добрым трафікам проста павінен прыносіць грошы. У зваротным выпадку патрэбен мецэнат, які будзе даваць грошы на развіццё і аплочваць хоць колькі работу.
патрэбныя грошы, так.
нашыя людзі пераканыя, што ўсе праекты сядзяць на грантах.
да нас на мерапрыемства прыходзяць людзі (у кавярню!) і нічога (!!!) не замаўляюць... а гэта - элементарная культура. калі ты прыходзіш у кавярню, а не ў музей, замоў хаця б нешта. ад 3-5 тысячаў ніхто не абяжняе. а нам - падтрымка.
Это все потому, что:
1. "Мы все сделаем сами, и нечего указывать нам на ошибки!"
2. Хочется всего и сразу.
3. Нет привычки работать изо дня в день, не смотря на результат.
4. И, в завершение - нет четко оформленной задачи: для кого это все делается.

Как результат, мало-мало сайтов проживают в инете больше года.
маеш рацыю...
у нас, аднак, звычка працаваць штодзень ёсьць )

але то адкажы мне: калі няма жаданьня працаваць, няма мэты, навошта брацца за праект?..
О, таких причин валом.

Одна из наиболее популярных - наивное ожидание, что в организованное тобой дело вдруг придут энтузиасты, готовые работать за еду идею, а ты будешь только похаживать, прибыля считать, интервью давать да кнутиком пощелкивать.

Другая - банальная недооценка сил и средств.

Третья - "авось все само собой как-нибудь разрулится"...

А есть еще и четвертая, и пятая, и шестая, и сотая. :)
Са свайго боку выказваю словы падтрымкі!

Ваша праца, Сябры, вельмі патрэбная!!!

Як там казалі? "Цярпець і не здавацца!" :)

Людзі - наша ўсё!

Трымайцеся, родненькія!!!
дзякуй :)) сам не напросісься - не дачакаесься.

хаця я прыбядняюся, вядома

дзякуй!
uff-by.org заглох, бо скончыліся грошы, грант.
усё элементарна.
знайшліся б грошы, у сэнсе, калі б рэдактары ці заснавальнікі знайшлі грошы, то працягваў бы сайт жыць
там ня толькі гэта япрычына. яна - не асноўная. бо грошы знайшлі б.

не люблю, калі людзі кажуць, ня ведаючы сітуацыі.
як цікава...
дзякуй вам вялікі. добрае тлумачэньне.
цяпер мне ўсё зразумела :)
счас меня камнями закидают.
но, сдается мне, не так уж много у нас людей, готовых поддержать белорусскоязычный ресурс. я всю жизнь учила белорусский, но не могу назвать его родным языком. так же как и скорость чтения на белорусском падает в разы, резко! а читать "тлумачэнЬне" мне еще неудобней, чем "тлумачэнне", потому что меня учили в школе и на филфаке без мягких знаков.
я к тому, что поддержка ресурса строится на увлечении им, а не только на деньгах. А увлекаться белорусским языком могут далеко не многие. Вообще до сих пор удивляюсь, как он не перешел в разряд мертвых языков.
ня бойцеся, ад камянёў схаваю :))

я разумею вас. у нас сапраўды ня так шмат людзей, хто гатовы падтрымліваць беларускамоўныя праекты. гэта калі глядзець аб'ектыўна і цьвяроза. але ў нас яшчэ ёсьць такая праблема: далёка ня ўсе беларускамоўныя (!) гатовыя падтрымліваць нейкія пачынаньні. камусь не цікава, хтось ня мае часу, камусьці не падабаюцца асабіста мадэратары, камусьці - дызайн сайта, хтосьці зайздросьціць і паскудзіць... рознае бывае.

у мяне сітуацыя іншая, чым ваша. у мяне ў школе беларускай мовы не было амаль. то бок яна існавала, але фармальна. я да беларускасьці прыйшла сама, вывучыла мову за 3 гады (зараз працягваю вучыць). і гэта прытым, што бацькі рускія, нарадзілася ў Расеі... гэта ўсё неістотна насамрэч. і Някляеў, і Малахоўскі нарадзіліся ў Расіі, і Бартосік...

мовай нельга захапляцца - ёй можна карыстацца, альбо не.