Залесьсе-Смаргонь. На машыне ушасьцёх!

Пасьля Вязынкі ды Маладэчна мы з Ганнай адправіліся да сядзібы Міхала Клеафаса Агінскага ў Залесьсе

Пасьля вёскі - ліпавая алея, сядзіба, сад, альтанка дачкі Агінскага, сажалка з гарлачыкамі ды лебедзямі.























фота Ганны Крук

З Залесься да Смаргоні недалёка, кіламетраў 10, але ж мы вырашылі не цягнуцца пешшу: ногі гудзелі. Стопім. Спыняецца машына, у якой 4 чалавекі. То бок 1 вольнае месца. А нас дзьве штукі :) Хлапец, які сядзеў наперадзе, мяняецца месцамі з дзяўчынай, сам бярэ іншую дзяўчыну на калені і мы з Ганнай цудоўна ўлазім. Едзем ушасьцёх. Апынулася, што яны з Піцера. Едуць у Смаргонь. Абмяляліся кантактамі :) Класныя цікавыя ўсе яны! :) 

У сваім блогу хлопец, які рабіў няхітрыя махінацыі, каб нас з Ганнай пасадзіць, напісаў:

"На подъезде к Сморгони подобрали наших первых стопщиков. Хотя в контексте Беларуси больше кажется, что это "попутчики". Две девушки, интересные и интеллигентные. Мы решили, что если карму можно улучшать именно таким образом, то я готов это делать каждый день."
Мая бабуля жыве буквальна ў трох кроках ад сядзібы, калі да яе завітваю, абавязкова сюды з мальбертам прыходжу. Пейзажы тут выдатныя. Шкада толькі, што сядзіба ў такім стане знаходзіцца :( Дарэчы, у яе можна ўнутр зайсці. Але трэба для гэтага вылавіць спачатку дзядзьку з ключамі :)
буквальна - літаральна па-беларуску :)

дзядзькі мы ня бачылі :( унутры таксама занядбана так, як і звонку?
Ой, дзякуй:)
А наконт дзядзькі-проста трэба ведаць, дзе ён хаваецца. На самой справе, калі яго знайсці, то ён з задавальненнем правядзе ўнутр, і на флейце зайграе і малюнкі свае пакажа, бо ён мастак і Залессе шмат маляваў. Я так разумею. зараз менавіта ён займаецца пытаннямі па сядзібе, спрабуе грошы на рэстаўрацыю выбіць, але безвынікова. Ну так, давайце лепш яшчэ палац спорту пабудуем.
Унутры будынак занядбаны. Не так моцна, як звонку, але ўсё ж...:( Прынамсі тады, калі я яго наведвала.
дарэчы, там калі па лясох пахадзіць, можна вееельмі шмат цікавых будынкаў пабачыць, у мяне калісьці нават мапа была (ад таго самага дзядзенькі), дзе кожны будынак падпісаны.
А яшчэ там побач польскія могілкі і закінуты санаторый :) Так што месца каларытнае вельмі. І цікавае.
Верамейчык Сяргей Іванавіч тога дзядзьку зваць. У мяне быў плян выбіць тэлефончык і дамовіцца, але я абсалютна не ведала калі мы прыедзем, а турбаваць чалавека малазнаёмага няёмка. Мо' наступным разам.