На мяне пададуць у суд!

Сёньня стала ўдзельнікам падзеі з шэрагу "ачывіднае-невераятнае", альбо "сядзі, дура, я сама адамкну"!

Набыла ў Галоўпаштампце паштовак ды капэртаў, каб адсылаць лісты сябрам, села на сотку, каб ехаць дадому. Гарачыня страшная, народу ў аўтобусе шмат - гадзіна-пік. Ля вакна адно вольнае месца, якое, як бачна, ніхто не зьбіраецца займаць. Я папрасіла жанчыну, каб яна дала мне прайсьці туды. Праходзячы да месца, я ўзялася за поручань, што на сядзеньні пярэднім. Ён, паручань, застаўся ў маёй руцэ: паламаны. Я папрасіла прабачэньня за канфуз, засунула поручань ў сядзеньне ды села. Праз хвіліну паварочваецца да нас жанчына, з чыйго сядзеньня выдраўся поручань, ды кажа: "Вы мяне балюча ўдарылі па галаве!" Я патлумачыла сітуацыю, папрасіла прабачэньня яшчэ раз. За што? За неахайнасьць аўтобуснага дэпо, які не даглядае стан аўтобусаў. Ладна...

Тут яна (для зручнасьць буду называць яе Ж.) ўстае і ідзе да кіроўцы. Мы з маёй суседкай пераглядваемся: што да чаго?

Ж. патрабуе ў кіроўцы спыніць аўтобус, кажа, што надарыўся няшчасны выпадак! Я - шчыра - не заўважыла, што я яе закранула тым поручнем. да таго ж, калі чалавеку робяць балюча, ён ускрыквае ці што-небудзь у гэтым духу. А Ж. праз хвіліну толькі адумалася, што яе, апынаецца, ЗЬБІЛІ!

Кіроўца (бедны, як у яго трэсьліся рукі, калі ён запісваў нашыя з Ж. імёны і нумары!..) спыняе аўтобус. Ж. крычыць, каб усе пакінулі салон. Натуральна, усе пачынаюць абурацца. Ж. бярэ мяне за сумку і цягня з аўтобуса на двор. Нармальна?.. Ж. пачынае прасіць, каб выклікалі "хуткую", бо ў яе пабольвае галава. Я пытаюся: калі вам на нагу наступаюць выпадкова, вы таксама пабой здымаеце?.. Маўчыць, жуе вусны. Працягвае патрабаваць "хуткую", паўтараючы: я хвалююся за сваё здароўе! Сьведкі "здарэньня", выходзячы з аўтобуса, шчыра сьмяюцца зь яе: адны прапануюць напісаць скагру на аўтобусны парк (цалкам цьвярозая думка, да якой сьхіляецца і кіроўца. Бо прычым тут я?..), іншыя проста разглядаюць прыдуркаватую Ж., а адна жанчына сталага веку кажа Ж.: "Я таксама пенсіянерка. Што ж вы цырк зладзілі? Толькі сабе ды дзяўчыне нервы трэаплеце!.."

Я непрыхавана сьмяюся. Ну брэд жаш сівой кабылы!.. Яе ЗЬБІЛІ! Капец. Карацей, я параіла ёй зьняць пабоі і падаваць на мяне ў суд. Чакаць "хуткую" я ня стала. Цікава, ці будуць мне званіць наконт ЗЬБІЦЬЦЯ жанчыны ў аўтобусе.

Адно кіроўцу шкада. Нерваваўся, бедны... Мо, у чго дзеці? Баяўся, што могуць прэміі пазбавіць ці што? І, натуральна, непрыемна, што нявольна сталася прычынай таго, што людзі ў гадзіну-пік па сьпёцы былі вымушаныя чакаць іншага аўтобуса.
  • Current Mood: tired tired
Теги:
передачи носить придется! а набор стадартный: колбаска и батон с изюмкой?)))
настрой, канечне, крыху сапсаваўся. я такая натхнёная ехала дадому, думала, што колькі лістоў сябрам напішу. а зараз не да таго :(

але я разумею, што зь яе адно пасьмяюцца, калі яна прыйдзе на мяне падаваць у суд
трэба было мацней біць

вось чаму я ў транспарце ніколі не саджуся. пакуль цьвярозы.
суд гэта крута. піар! :)
))) ты насамой справе тут ни прычым, яе скарги тольки да Аутапарку бо яны гатуюць аутобус да выязду и праглядзели гэты поручань!
Щиро співчуваю. Трапляються ж такі люди!
Цікаво, чим воно все скінчиться
Слишком много у нас чересчер нервных, а то и просто больных людей.
ахахах, вот пипец! :))) Я посмеялась (правда, самой бы не хотелось там оказаться...)
Да, Ася, вроде с виду такая хорошая девушка, а людей в автобусах избиваете! Нехорошо))))) А вообще сочувствую, с упрямыми и дурноватыми трудно бороться)
цьфу, як кажуць, не тую краіну назвалі Гандурасам=))))
праўда зашмат хворых людзей. відаць, у жыцці ў іх усё зусім дрэнна.
сумасшедшая бабка, нужно было послать подальше и выйти
проста, прыгоды ў вялікім горадзе... :) пачытаеш такое і неяк боязна становіцца, небяспека, яна, аказваецца, - паўсюль :)
ибодолбо*бы
Я сёння таксама адцягваўся - ЖЭС у які раз перакрыў гарачую ваду, карацей, калі ведаеш пару імёнаў, можна заставіць абдзелацца некалькі дыспечэраў і з боем за тры гадзіны вада была дадзена. Чаму толькі так? Гл. назву тэмы)))
ха! са мной такая фігня звычайна адбываецца акурат, калі я такая сабе ўся ўзнёслая топаю. І толькі падумаю "нічога сабе, а жыццё ж -- цудоўная штука" -- як адразу нешта такое і здараецца. А кажуць яшчэ , што мысліць трэба пазітыўна...)))))