Купаюся ў пялёстках ружы...

Матуля вярнулася з адпачынку, прывезла багата падарункаў, сярод якіх - серыя касьметычных сродкаў на алеі з пялёсткаў ружы (кандыцыянер для валасоў, гель для душа, крэм для рук, крэм для твару, малачко для цела)...

Мінулым летам яна прывезла мне малачко для твару ды мыла з пялёсткамі ружаў... Гэта суцэльнае задавальненьне! Мяккае, прыемнае малачко з непаўторным водарам ружаў... Я цэлы год чакала "паўторнай дозы": у нас такой касьметыкі няма. Цяпер буду пахнуць ружамі. З галавы да ног :)

Дзякуй, матуленька! :*

  • Current Mood: happy happy
так! ) у мяне шчэ бялізна і пасьцельная бялізна - ружовыя! клас. поўная гармонія
Я недзе чытала, што водар ружаў валодае амаль гэткім жа ўздзеяннем на арганізм, як шакалад: актывізуе гармоны радасці, стварае настрой і ўсё такое...
выдатна, калі так.

мне гэта патрэбна, каб ня ўпасьці ў зацяжную і беспрасьветную дэпрэсію