СучБелЛіт з Міхасём Скоблам: “Укладаючы анталогіі, я быццам ачышчаў палімпсесты…”

“Не пісаў хіба некралогаў…”

Ася Паплаўская: Прывітаньне, сябры! У эфіры перадача “СучБелЛіт” і я, Ася Паплаўская. Да нас у госьці завітаў Міхась Скобла – літаратар, паэт, журналіст. Сёньня вашыя пытаньні да Міхася Скоблы маюць асаблівае значэньне: памятаеце, мінулым разам я прапанавала разыгрываць сярод слухачоў кнігі нашых гасьцей? Акурат сёньня распачынаем розыгрышы! Той чалавек, які задасьць Міхасю Скобле найцікавейшае пытаньне, атрымае ў падарунак ягоную кнігу “Вольная студыя”!

Спадар Міхась, добры вечар!

Міхась Скобла: Добры вечар!

Ася Паплаўская: Як вам у нашае студыі?

Міхась Скобла: Вельмі ўтульна. Асабліва падабаецца клімат: як на экватары.

Ася Паплаўская: Выдатна! Думаю, што нам ня будзе дужа горача. Хаця, чаму і не?.. Цікавая гутарка падымае градус у крыві, ці так?

Міхась Скобла: Згодны з вамі абсалютна.

Ася Паплаўская: Спадар Міхась, у вашай біяграфіі прачытала, што вы, акрамя таго, што вядучы на папулярным беларускім радыё, акрамя таго, што паэт, вы яшчэ і парадыст! Распавядзіце нам: каго і што парадуеце?  

Міхась Скобла: Відно, Ася, што вы сур’ёзна рыхтаваліся да нашае гутаркі. Кожны творца, відаць, у маладосьці хоча папрактыкавацца ў розных жанрах, як той гімнаст – паманіпуляваць ці то гантэлямі, ці то яшчэ якімі спартовымі снарадамі: адчуць радасьць цягліцаў. Гэта і я, калі пачынаў, хацеў усё паспрабаваць…

Дарэчы, мой першы апублікаваны ў рэспубліканскім друку твор - гэта санэт, досыць складаная вершаваная форма. Я памятаю, што гэты мой твор нават карыстаўся пэўным попытам: друкаваўся ў расейскіх выданьнях, яго пераклаў на расейскую мову невядомы мне і сёньня Валерый Ліпневіч…

Так што чаго я толькі не пісаў. Пакуль што хіба не пісаў некралогаў.

Ася Паплаўская: Ці былі вы знаёмыя з класікамі нашае літаратуры? З тымі, каго ўжо няма з намі, альбо з тымі, хто яшчэ, дзякуй богу, дораць нам сваё высокае мастацтва? 
 

“Шайба проста ліпла да маёй клюшкі!”

“Ларыса Геніюш да сёньняшняга дня не рэабілітаваная!..”

можа. але літаратар (!) мусіў бы ведаць, што такое палімпсэст, асабліва калі бярэцца тлумачыць гэта публіцы... добра было б неяк акуратна гэта прыбраць з інтэрвію і з загалоўка
>>> ПАЛИМПСЕСТ [греч. palimpseston (biblion) вновь соскобленная (книга)] — в древности и раннем средневековье — рукопись, писанная на пергаменте по смытому или соскобленному тексту.

ня бачу супярэчаньняў...
гэта ж вобразнае параўнаньне.
Гэта старыя іконы, паўзьверх якіх новыя мастакі пісалі нейкія свае сюжэты, а потым гэта ўсё счышчалася і адкрываліся першасныя абразы.

Менавіта, што вобраз недакладны. “Першасныя” тэксты палімпсэстаў не “замалёўваліся новымі сюжэтамі”, а саскрэбваліся зь іх, змываліся, зьнішчаліся і аднаўленьню не падлягалі.

Вобраз палімпсэста - гэта нешта шмат разоў перапісанае, калі старое зьнікае пад новым.

Міхась недзе пра гэта чуў, але забыўся пра што гэта. А з карцінамі - правільна і трапна. І, магчыма, у мастакоў гэта неяк і называецца. Толькі не палімпсэст.

Зрэшты, можа я нечага і ня ведаю і проста мне ўжываньне гэтага тэрміну ў дачыненьні да карцінаў ніколі не сустракалася. Знойдзеш мне абвяржэньне - з радасьцю забяру свае словы назад :)
першаснае ня можа змывацца і зьнішчацца. зьнішчаецца другаснае, тое, што было нанесена паўзьверх

а застаецца - першаснае.

"Вобраз палімпсэста - гэта нешта шмат разоў перапісанае, калі старое зьнікае пад новым" - менавіта! гэтае новае - цэнзура. а Міхась дае ПЕРШАСНЫЯ, ачышчаныя варянты тэкстаў.

Міхась сказаў усё слушна :) а вось вы заблыталіся, як мне здаецца...
можа і змывацца і зьнішчацца.
застаецца - новае, тое, што напісана паўзьверх.
часам ратуе спэктральны аналіз, тады яшчэ нешта можна вычытаць.

на гэтым я спыняюся, бо далейшая дыскусія ня мае сэнсу...
:) так у тым і сэнс, каб новае, тое, чым замалявалі старое, САСКРАБАЦЬ! застаецца акурат першаснае ))

перачытайе адказ Міхася Скоблы. толькі ўважлва

спыніцца трэба было пасьля таго, як я дала вызначэньне палімпсесту ;)