Vicky Cristina Barcelona

Глядзелі "ВікіКрістінаБарселона" Вудзі Алена, пілі "Біль", цалаваліся...


Шыкоўная падборка актораў. Нічога ня скажаш. Пенелопа Крус па-сапраўднаму прыгожая. Фота гэта ня могуць перадаць...
Люблю Скарлет усё болей і болей. Ребекка Холл падобная да Тацьяны Рінейскай.  

Карціна прыгожая, лёгкая. Усё ў гармоніі - гісторыя каханьня (захапленьня), музыка, гішпанская мова (усё расьце й расьце ўва мне жаданьне яе вывучыць!)

Хачу ў Барселону...
  • Current Mood: creative creative
Теги:
Я даўно гэты фільм глядзела, але адзінае, што мне спадабалася - гэта пейзажы Барселоны і інтэр'еры жыльля. Цікавыя былі фота. Каб галоўныя гераіні яшчэ не цалаваліся ў пакоі для праяўкі, можна было б пазьбегнуць усеагульнай пошласьці і сальнасьці фільма. Ну, і зьнешнасьць у галоўнага героя нічога такая. Каб ня гэта, не даглядзела б фільм да канца. Пенелопа грае сапраўдную гістэрычку. Што ў гэтым прыемнага? Беспорядочный секс... Што ў гэтым новага? Жанчыны па колу... Ну, пра гэта ўжо даўно ўсё зьнялі і напісалі.
Уражаньне, што ўся здымачная група была пад кайфам і здымала, што здымецца.
ЗЫ Я не эксперт у алкаголі, "Біль" ("Біле"?) - гэта піва? Калі так, то як гэта цалавацца пасьля піва? У яго ж пах такі... жах проста!
а я асабіста пошласьця ня ўбачыла. разумею я Крісьці і ўсё тут. хаця сама мяркую як Вікі :)

але ж разумець - ня значыць, быць такой жа

Пенелопа грае негламурную, жывую жанчыну. таленавітую, творчую. няхай сабе і гістэрычку.

піва :) гэта найсмачнейшае піва, што я спрабавала калісью ненавіджу піва, горкае і агіднае. а Біле - нішта такое :)
і Tuborg, і Біле, і Чарнігаўскае, і Рэчыцкае... ЛЮБОЕ піва аднолькава пахне мачой. Дык чаго мне яго піць. Ад аднаго запаху жудасна. А ўявіць, што гэта трэба піць... БРРРРРРР! Не дай Бог!
:) ну калі табе пахне любое, то няхай сабе й пахне далей :) наслаждайтесь :)))
А я ў Барселону захацела пасля Альмадоварава "Усё пра маю маці". Але чамусьці вырашыла, што Еўропа - гэта на пасля. Пасля трыццаці. Пакуль што хочацца ў Азію)
не глядзела... трэба паглядзеуь
а куды канкрэтна? Азія - шырооокае паняцце :)
Пакуль што мая любімая краіна - Філіпіны. Наступным разам планую яшчэ і Тайланд "захапіць" )))
а я ем астылыя пяльмені й гляджу кліпы НОМа.
і адчуваю сябе пры гэтым звышчалавекам:)))
Звышчалавекі не абцяжарваюць сябе невысакароднай справай вырабу пяльменяў. Няхай гэтым займаецца тупарылая маса:)))
(ну проста, як сапраўдны інтэлегент сказаў:)