неабавязковасьць. забівае. злуе. раздражняе. адварочвае

у людзях не люблю неабавязковасьць!

калі ведаеш, што абяцаеш і забываеш пастаянна пра гэта - запісвай, стаў нагадвалкі, крыжыкі, што заўгодна, але не падстаўляй ты людзей!

а пасьля зьдзіўляесься, што ад цябе адварочваюцца. правільна робяць!

  • Current Mood: busy busy
Теги:
Разумею цябе, дарагая. Але ўсё роўна не злобствуй. Мяне сёння некалькі разоў абвінавацілі ў неабавязковасці... Людзі, бывае, не разумеюць, што ў іх сяброў-калег-знаёмых складаюцца такія сітуацыі, калі яны проста ніяк не могуць быць абавязковымі... Вось і мяне сёння добра-такі "адчысцілі"... аж двойчы. Хвост падціснула, сяджу - залізваю душэўныя раны... Карацей, усяк бывае. Дык не лютуй. Ты ж дзевушка добрая, з паніманіем:)
)) я та з напіманіем, але трэба хаця б папярэджваць, клі нешта не атрымліваецца, каб не падстаўляць
Справа не у абставiнах часцей за усяго.А у характары.Згодзен з Асей. Немагчыма з такiмi.
Дык жа ж Ася не прызнаецца, хто той "неабавязковы", пра каго гаворка... Каб ведаць дэталі, можа б і я далучылася да абурэння:)
:)я гавару наагул, але маю на ўвазе аднаго чалавека. так )))

спадарыня Лада, мне сьніліся вы і ММ!
Дарагая, трэба больш адпачываць, бо ты са сваімі шматлікімі працамі хутка дойдзеш да ручкі! Вось ужо пачала сніць кашмары... Табе кавалеры павінны сніцца:)
І я не люблю. Але, можа, варта ўсё ж пацікавіцца пра прычыны?

Калісьці, працуючы ў школе, падзялілася са старэйшай, ужо пенсійнага ўзросту, калегай, што ў мяне, відаць, склероз (мне было 22 гады :)), бо запісваю ў блакнот план на дзень. На што атрымала віртуозны адказ: "Дзетка, склероз, гэта калі запісаў, ды пасля забыў туды паглядзець!" :))
неабавязковасьць. забівае. злуе. раздражняе. адварочва
пакіньце толькі: раздражняе... і паспрабуйце не сьпяшацца жыць (банальнасьць - праўда? як юныя паненкі ды панічы ня могуць не сьпяшацца ў такой важнай справе?!).
Re: неабавязковасьць. забівае. злуе. раздражняе. адвароч
я не сьпяшаюся жыць
вам падаецца
Re: неабавязковасьць. забівае. злуе. раздражняе. адвароч
вядома ж, падаецца, бо Вашая рэакцыя, шаноўная паненка, сьведчыць пра прыналежнасьць да ліку маладых паненак (якім належыць сьпя-а-а-а-а-аша-а-а-а-цца....)