Кнігі серыі “Гарадзенская бібліятэка”. Частка 2

Малгажэта Ноцунь, Анджэй Бжэзецкі “Зрабаваны народ” (размовы з беларускімі інтэлектуаламі). 187 стр.

“Кніга “Зрабаваны народ” арыентавана перш за ўсё на польскага чытача…”

Героі кнігі:

Уладзімер Арлоў, Лявон Баршчэўскі, Валянцін Тарас, Генадзь Бураўкін, Павел Якубовіч, Алесь Анціпенка, Алег Трусаў, Адам Глобус, Павел Севярынец, Валянцін Акудовіч, Андрэй Ляховіч, Пятро Марцаў, Алег Манаеў.

Кніга – суперкласная. Гутаркі прафесйныя, цікавыя, зьмястоўныя. Шчыра раю ўсім, хто цікавіцца журналістыкай, Беларусьсю, вышэй пазначанымі асобамі.

"Зрабаваны народ – збор інтэрвію беларускіх інтэлектуалаў, якія спрабавалі, адказваючы на пытаньні двух польскіх журналістаў Малгажаты Ноцунь і Анджэя Бжэзецкага, патлумачыць і раскрыць для польскага чытача фэномэн “Беларусь”.

Кніга, выдадзеная першапачаткова на польскай мове зрабіла пэўны фурор: польскі чытач мог у адказах і разважаньнях прадстаўнікоў беларускай эліты зразумець для сябе краіну-суседа, якая польскім грамадзтвам успрымаецца праз прызму стэрыятыпаў і ўяўленьняў, часам беспадстаўных. Аднак чытачам ня менш цікавым будзе ўжо беларускі пераклад выданьня, бо ня толькі палякам, але і беларусам варта пазнаць і патлумачыць сабе многія пытаньні і праблемы цяперашняга існаваньня.

Адным з крытэрам выбару суразмоўцаў сярод беларускай эліты была незаангажаванасьць у палітыку, аднак цяжка сабе ўявіць інтэлектуала ў любой з краінаў, які б ня меў пэўных поглядаў на тыя ці іншыя бакі грамадзкага
жыцьця".

ЧАСТКА 1

Прачытаў зараз інтэрв'ю з Глобусам з гэтай кнігі. Задумаўся.
Re: =)
Нап'емся, Асю! (пайшоў па квас :)))
Ведаеш наконт чаго задумаўся - пачытаў, што піша Глобус пра нацыянальныя адметнасці, дык я 100% беларус.
Re: =)
у мяне таксама квас ё!
то напьемся :))

ты 100% беларус, чаго пра Глобуса я сказаць не магу.
рэчж ня ў месцы нараджэньня (на мяне паглдязі =)). а ў сьвядомасьці, а ва ўчынках...
Re: =)
і мне гэта вельмі і вельмі прыемна. грэе душу, што ёсьць такія людзі, як ты

праўда :)
Re: =)
Вой, ну вось не трэ' кампліментаў, мая дарагая :) А то ж у мяне фанабэрыя зашкальваць пачне :)) Жартую.
Як выдаўцы "Зрабаванага народу" адказна паведамляем :))), што на камунікаце ў бліжэйшым часе не варта чакаць новых сканаў інтэрв'ю з кнігі. Такую маем дамову з камунікатам, дакладней, паводле нашай просьбы даступнай будзе толькі частка размоваў. Прынамсі пакуль. А кнігу яшчэ раім шукаць у менскіх кнігарнях, на ўправе фронту, у гарадзенскіх кнігарнях і ў інтэрнэт-кнігарнях. Кошт яе зусім невялікі - недзе ад 5 тыс. да 12 тыс. І больш яе ў менску не будзе, наклад заканчваецца. Не палохаем :)))) але рэчаіснасць вось такая.