Кнігі серыі “Гарадзенская бібліятэка”. Частка 1

Як я пісала раней, каардынатар кніжнай серыі “Гарадзенская бібліятэка” Павал Мажэйка прэзентаваў мне ўсе кнігі, што выйшлі ў серыі. Іх восем:

·     “Пётр Сяўрук. Небыцьця не існуе” (невядомыя старонкі беларускага нацыянальнага руху)

·     “Магдэбургская Гародня” Юры Гардзеева

·     “Хадзі на мой голас”Дануты Бічэль

·     “Разьвітаньне з ілюзіямі” Аляксея Карпюка

·     Гарадзенскі палімпсест – зборнік тэзісаў навукова-практычнай канферэнцыі

·     “Васіль Быкаў. Гісторыя жыцьця” Сяргея Шапрана (у 2-х тамах)

·     “Зрабаваны народ” (размовы з беларускімі інтэлектуаламі) Малгажэты Ноцунь ды Анджэя Бжэзецкі

·     “Рыцары і дойліды Гародні” Алеся Краўцэвіча.

Серыя “Гарадзенская бібліятэка” выдаецца пад патранатам Аляксандра Мілінкевіча, лідэра Руху “За Свабоду”, лаўрэата прэміі Еўрапейскага парламента імя А. Сахарава “За свабоду думкі” – так напісана напачатку кожнае кнігі.

Гарадзенская бібліятэка прысьвячаецца той Горадні, якой мы можам ганарыцца.

Падрабязьней – пра кожную з пералічаных вышэй кніг.

 “Пётр Сяўрук. Небыцьця не існуе” (невядомыя старонкі беларускага нацыянальнага руху). 240 стр.

Пётр Сяўрук (1905-1929 гг.) – адзін з пачынальнікаў сучаснай беларускай ідэі нацыянальнай незалежнасьці. Быў актыўным удзельнікам беларускага нацыянальгга руху ў Заходняй Беларусі ў 1920-х гадах, адным з лідэраў Таварыства беларускай школы на Гарадзеншчыне. Ён пражыў усяго 24 гады, але пакінуў багатую спадчыну: публіцыстыку, філасофскія эсэ, вершы, апавяданьні, лісты, дзёньнікі…

Большая частка рукапіснай спадчыны Пятра Сяўрука нідзе не друкавалася – яна ўвайшла ў кнігу “Небыцьця не існуе”. Таксама ў кнізе шмат фотаздымкаў Пятра Сеўрука з сям’ёй, з паплечнікамі.

 Юры Гардзееў “Магдэбургская Гародня”. 383 стр.

Кніга мае падзагаловак “Сацыяльная тапаграфія і маёмасныя адносіны ў 16-18 ст.”

У прадмове да кнігі Аляксандр Краўцэвіч адзначае: “Манаграфія Юры Гардзеева – першая ў Беларуст праца, прысьвечаная сацыятапаграфіі беларускаага горада. Выбраны для дасьледваньня перыяд 16 – 18 ст надзвычай важны ў гісторыі Гародні…

Аўтар выкарыстаў практычна ўсе наяўныя матэрыялы, якія раскіданыя ў шматлікіх архівах і бібліятэках. Шматгадовая скурпулёзная праца дазволіла Юру Гардзееву стварыць унікальную для Беларусі кнігу, у якой з усёй магчымай паўнатой апісана разьвёцьцё горада як матэрыяльнага аб’екта з уваходам у гісторыю амаль кожнага пляца”.

 Данута Бічэль “Хадзі на мой голас”. 327 стр.

Кніга вядомай гарадзенскай паэткі Дануты Бічэль “Хадзі на мой голас” – гэта ўспаміны, нарысы пра вядомых людзей, з якімі або сустракалася Данута Бічэль, або іх творчасць зрабіла пэўны ўплыў у яе жыццё і творчасць.

Кніга распачынаецца падарожжам у родную вёску паэткі – у Біскупцы. Кожны чарговы нарыс – гэта своеасаблівае апісанне ўласнага лёсу ў кантэксце гістарычных падзей. Тут партрэты вядомых гарадзенцаў і людзей, звязаных з Гародняю. Як зазначыла сама аўтарка, якая, па-сутнасці, звыкла выказвацца вершам, гэтая кніга – “яшчэ не развітанне, яшчэ не запавет, але падвядзенне вынікаў...”

Адыходзячы ад прывычнай вершаванай формы Данута Бічэль піша, “я зразумела, што пра людзей, якія істотна паўплывалі на мой лёс, вршам не напішаш”. І хаця кніга пра жыццё самой аўтаркі, але галоўны герой – не яна. Яе героі – людзі, з якімі жыла, сябравала, на якіх раўнялася.

працяг будзе...

прыгожыя вокладкі! гарадскі рэгіяналізм - гэта істотна для багатай свядомасці! хочацца пачытаць )
О каком регионализме можно говорить, когда эти манкурты пишут про белорусский национализм?
Файная серыя, дарэчы! Белая зайздрасць пакрысе апаноўвае мяне :)