Жыць ці ня жыць?..

Я шукаю пакой, каб наймаць. Знайшла сёньня класны варыянт: недалёка метро, можна пешшу хадзіць, за вокнамі  - рака і зялёная зона, праз дарогу батанічны сад. 

І дзяўчаты жывуць вясёлыя, адэкватныя...

Але ёсьць адно велізарнае АЛЕ: дзяўчына, зь якой я буду жыць у пакоі, ненавідзіць беларускую мову. Чаму? Яна сказала: раздажняе і ўсё. Не магу чуць...

Для мяне ж родная мова - гэта ўсё. Што рабіць? Я ў роспачы...
Теги:
фігасе... тык а Яна згодна з табой жыць і чуць белмову кожны дзень???
увогуле гэта такая знаёмая праблема. (
я чытала той пост...
ува мне жыве надзея пераканаць яе ў мілагучнасьці і прыгажосьці беларускае мовы...
я думаю, если человек так тебе прямо и сказал, то у вас еще будут с ней трудности в будущем по многим вопросам. А поскольку для тебя это вопрос серьезный, то лучше на этом варианте квартиры не останавливаться.
Машинально прочел на трасянке "Я шукаю пакой" как "Я ищу покоя"...
гавары зь ёй на тррррасянцы. гэта ж па-руску? :)
Я бы чисто принципиально не искал бы другие варианты.
Вода камень точет (банально, но правда).
Только перевоспитание!
шукайце іншы пакой - практыка паказвае, што такія "раздражнёныя" ёсьць асобамі даволі неадэкватнымі. зь іх цікава пасьцябацца, зь імі можна паспрачацца, зь імі можна жыць, але калі пражываньне акрэсьлена "воляй лёсу", напрыклад ў студэнцкім інтэрнаце, на практыцы якой, ці на адпачынку і г.д. у дадзеным выпадку - лепей не псаваць сабе нэрвы, яно таго ня вартае.
складана вельмі з суседкамі... я б не рызыкавала. аднак, можа ў цябе атрымаецца.
хаця ёсьць прапанова.
Падрыхтуйся (!) і паразмаўляй з ёй яшчэ раз. Сур'ёзна. Патлумач усё. Раскаладзі па паліцах сваю пазіцыю адносна нашае мовы.
А хто дарэчы яна такая - твая суседка? (працуе, вучыцца?)
+ Дарэчы, праз што ты ў нэце сядзіш?
сусуедка вучыцца на 3 курсе факультэта сацыялогіі

праб бай-флай там. тут - праз вылучаную сетку