Эфір перадачы 'СучБелЛіт' – на першым месцы!

Мой каментар NETradio адносна перамогі ў конкурсе "Твой стыль": 

СКАЧАТЬ ЭФИР

  Ася Паплаўская:

- Перамога ў конкурсе маладых журналістаў “Твой стыль” мяне, безумоўна, вельмі радуе і натхняе. Мне вельмі прыемна, што гутарку з літаратурным крытыкам Ладай Алейнік, што адбылася ў эфіры маёй перадачы на NETradio, высока ацанілі статусныя журналісты – члены журы конкурса.

Калі мне ўчора позна вечарам патэлефанавала каардынатар конкурса і паведаміла, што я перамагла ў намінацыі “Найлепшае інтэрв’ю”, я не паверыла. Тры разы перапытала, ці праўда гэта. Я і зараз да канца не магу паверыць, што мой артыкул апынуўся найлепшым…

Мне здаецца, гэтае інтэрв’ю перамагло таму, што эфір атрымаўся нязмушаным і жывым: і Лада Алейнік – шыкоўны суразмоўца, і атмасфера ў студыі NETradio разьнявольвае, дазваляе адчуваць сябе камфортна і ўтульна, і слухачы радыё ў той вечар былі вельмі акытыўнымі, праяўлялі цікавасць да госці, задавалі шмат пытанняў. Так што гэтая перамога не толькі мая, але і Лады Алейнік, і слухачоў NETradio.


NETradio
  • Current Mood: okay okay
гэта толькі мне падаецца, што гэта перабор столькі разоў гаварыць пра адно і тое ж?
у такім выпадку мы па-рознаму праходзілі сацыялогію, у пытаньнях сацыяльнай значнасьці інфамацыі для грамадства
У дачыненні да папярэдняга каментара і... проста так. Ніякі не перабор. Поспеху трэба радавацца. Гэта нармальна і правільна. Я вось таксама сяджу і кайфую:) І не збіраюся хаваць, што вельмі рада за Асю, і што маю хоць ускоснае, але дачыненне да гэтага поспеху. Усё цудоўна! Ася - таленавітая дзяўчонка, я - класная цётка:)
дзякуй! :*
толькі таго... этага... вы маеце не ўскоснае, самае што ні на ёсьць прамое дачыненьне да НАШАГА посьпеху ;)