Не спазьняйцеся!!! Калі ласка...

як жа стамляе стаяньне ў чарзе! а ў чарзе па квіткі - асабліва. улічваючы, што адстаяла 2 чаргі: забраніраваныя квіткі, апынаецца, прадаюца ў іншай залі... 

я ненавіджу чакаць. ува ўсіх мажлівых варыяцыях. і таму ніколі не спазьняюся. я лепш пачакаю хвілін 5-10, чым буду бегчы высалапіўшы язык. 

самае страшнае - чакаць "апаздуноў". апаздун - гэта хранічная хвароба. невылечная. сумленьне тупа не працуе.

самы жудасны "апаздунскі" выпадак у маім жыцьці адбыўся сёньня (і здорава мяне падкасіў, зьняўшы махам увесь натхнёны настрой). тэлефануе чалавек, кажа: Ася, я не спазнюся і ты будзь ў час. я на абцасах і ў вузкай спадніцы лячу на сустрэчу, прыбягаю у час, і тут званок: я спазнюся на 10 хвл. у выніку - я прачакала 30 (!) і сыйшла, не дачакаўшыся. ненавіджу чакаць. у любых варыянтах. 

калі ў першым выпадку ўзнагарода - квіток у Горадню, то ў другім - нервы і крыўда. і мне хранова, і апаздуну несалодка... 
  • Current Mood: tired tired
Ды гэта яшчэ дробязь... Мне аднойчы сказалі: "Спазнюся на 10 хвілін" і прымусілі чакаць чатыры гадзіны.
А я хранічная апаздуніха, праўда надта пунктуальная і заўсёды ўсё-такі паспяваю. Часам нават у мяне застаецца 15 секунд у запасе :))
А чакаць не люблю.
часта сама сабе супярэчу, але так ёсць!
а ты не сумуй праз дробязі, жыві на яркім баку;)
я часам спазняюся, калі трэба ехаць у іншы канец горада, дзе я ніколі не была. складана бывае разлічыць час на дарогу.