Першае месца ў конкурсе маладых журналістаў "Твой стыль"!

неяк так атрымалася, што ў намінацыі "Твой стыль" (інтэрв'ю) у аднайменным конкурсе мае артыкулы (інтэрв'ю з Валерыяй Куставай для "Дзеяслова", ды эфір "СучБелЛіту" з Ладай Алейнік для сайта "Родныя вобразы") занялі першае месца, набраўшы найбольшую колькасьць балаў ад прафесійнага журы... 

Валярыначка, спадарыня Лада, гэта перамога - НАШАЯ!!! Каб ня вы - нічога б не было. Люблю вас! Дзякуй нябёсам, што  вы ёсьць у маім жыцьці. Журналісцкім і чалавечым.


На выходныя еду ў Горадню... Я так даўно мару пра гэта... Абажаю  цябе, мая любімая Горадня! Сустракай! :)

Дзякуй членам журы, што паставілі маім артыкулам высокія адзнакі... 

Для мяне гэта - стымул. І доказ таго, што мая праца - патрэбная. 
На чым паедзеце і калі?
А то мне таксама туды ж трэба.
здзекуецеся вы з мяне)) я таксама хачу ў Гародню, але мой ліміт ужо выкананы да канца сэсіі((((((
мне падабаецца маршрутка. праўда 30-40 рублёў, але затое пару гадзін, і ты там.
Ура! Віншую! Ася, ты - проста супер-пупер! Ну, і я таксама... чуць-чуць:)
дзякуй! ;)
ох, гэтае какецтва :) вы, спадарыня Лада, яшчэ суперей-пупей ))

я бязьмежна шчасьлівая, што перамаглі інтэрв'ю менавіта з цудоўнымі людзьмі Ладай Алейнік ды Валярынкай Куставай (шкада толькі што гутарка з Леанідам Дранько-Майсюком прыпазьнілася на месяц... дакладней, раней на месяц да пачатку 2010 году выйшла. Гэты артыкул мрне таксама вельмі дарагі).

для мяне гэта сапраўдны гонар, бо людзі - ГОДНЫЯ!
малайчынка!
у Горадні будзе вельмі суперскі фестываль і я нават крышачку зайздрошчу тым, хто там будзе. :)