па вінаград з голымі нагамі

чытаю прозу Людмілы Рублеўскай. і раптам мне страшэнна захацелася вінаграду. прычым так, што мозг адмаўляецца успрымаць тэкст, вочы замест літар бачаць зялёныя вінаградзіны, страўнік кажа: давай хутчэй, хацуууууу!...

паколькі на дварэ вельмі цёпла, нацягваю саколку, джынсавыя шорты (без калготак). выбягаю з пад'езду і думаю: о, зараз пачнецца прыцмокваньне ды гняўлівыя позіркі на мае неакалгочаныя ногі. і сапраўды! мужчыны прычмокваюць і глядзяць усьлед (мяне гэтыя сальныя позіркі, прызнаюся шчыра, проста бесяць! так і хочацца урэзаць па мардасам) , а 100-кілаграмовыя жанчыны за 50 з торбамі, адышкай і няголенымі нагамі (але ў калготках!) кідаюць на мяне позіркі, поўныя пагарды. я ім - прыязна ўсьміхаюся, яны ніякавеюць, чырванеюць і, папраўляючы пасму тлустых нямытых валасоў, адварочваюцца...

прыходжу ў гандлёвы цэнтар. бачу карціну, якая мяне замілоўвае: перад павільёнам з пракладкамі ды іншымі жаночымі прыбамбасамі стаяць дзьве 17-гадовыя (+- пару гадоў) дзяўчыны "прыпарадзе", глядяць на "Мэггі" і "Олвэйз" і глупа хіхікаюць. і тут я разумею, у чым рэч: у павільёне сядзіць мужчына, зь якім прыязна размаўляе жанчына-прадавец. а дзяўчаты саромеюцца набыць пракладкі ў прысутнасьці мужчыны. я, узгадваючы, што гэтая радасьць у мяне акурат скончылася, а рана ці позна бегчы па яе давядзецца, заходжу і набываю пракладкі, не паніжаючы голас да шэпту, прамаўляючы: "Мне, калі ласка, пракладкі такія-та". дзяўчаты пераглядаюцца і павольна запаўзаюць у павільён...

вінаград набыла. зялёны. бяз костак. 
  • Current Mood: good good
а ў мяне дома ружовы, с косткамі, вялізны. а на маленькі зялёненькі і салодкі - зажала грошай. :)
:)))) Теперь буду Вас все время вспоминать, когда, прикупив в магазине упомянутые причиндалы (собственно, за ними и держала путь), дополнительно кидаю в корзинку всякую ерунду, чтобы замаскировать получше.
Окэй! Спасибо! Теперь у меня есть новая мантра на этот случай )))

P.S. Все мы в чем-то пуритане.
а што гэта сапраўды заўважна, калі на нагах няма панчохаў ці калготак?
я ніколі не разглядаю чужыя ногі... і якая розьніца?

а вось вінаград - гэта штуука:) я проста фанацею ад яго. але зараз не сезон. і ён пластмасава-хімічны:((((.

раю цяпер браць чырвоны (сорт РЭД, Аргенціна). Ён найлепшы ў гэты час з таго, што ў нас прадаюць. Я на вінаградзе памешаная, так што разьбіраюся:)
заўважна, Дара. нават вельмі :)

вінаград я набыла смачны, не пластмасавы :)
дзякуй за параду. наступным разам набуду яго. ён жа з косткамі, так?
ногі:
ну, значыць часам добра быць неўважлівай і мець неідэальны зрок (гэта я пра сябе)

вінаград:
так, з косткамі, але яны добра аддзяляюцца. дый мне нядаўна доктар сказаў, што іх бясьпечна есьці, апендыцыту ня шкодзяць. а вінаград гэтага сорту вельмі смачны. кіш-міш (зялёны) пакуль няма. той, што прадаюць - мускатны, ён для віна добры дый кармавы, а для простага ўжытку - не ідэальны. на мой прасьвяшчонны укус:) (С)
вінаград набыла. зялёны. бяз костак.

А пракладкі з косткамі? :)