"Беларуская блогасфера" альбо тыднёвы агляд статусаў вконтакте

Чаму з лёгкай і лёгкадумнай падачы аднаго чалавека суполка беларускіх карыстальнікаў сацыяльнага сэрвісу Livejournal стала называцца "беларускай благасферай"? Мне нядаўна падумалася, што гэтае хібнае азначэнне вельмі істотнае ў разуменні як паводзінаў аглядальніка так і ўсяго што забурліла вакол яго.

Livejournal ёсць сацыяльнай сеткай нашмат больш чым блог-платформай. Толькі некалькі тутэйшых юзэраў можна назваць "блогерамі " у поўным сэнсе слова. Большасць людзей сюды прыходзіць каб:

  • Камунікаваць з існуючымі сябрамі і знаходзіць новых (па інтарэсах). 
  • Ствараць суполкі па інтарэсах (зноў-ткі, з людзьмі патрэбнага круга, дзе не будзе людзей НЕ ў тэме) 
  • Занатоўваць для саміх сябе і сваёх (існуючых+будучых) сяброў цікавосткі - відэа, спасылкі, тэксты, парады.
Сапраўдны блогер мае мэтай запрашэнне як мага большай колькасці чытачоў да свайго кантэнту, і вывад свайго блогу па тэматычных словах на высокія пазіцыі ў пашуковых сістэмах. Ён наўрад ці пойдзе ў лайвджорнал. Livejournal – вельмі простая сацыяльная сетка але не вельмі салідная: сервіс дае нам дамен трэцяга ўзроўня пад сваю прасторку і чужую рэкламу. Існуючыя карыстальнікі Livejournal, аднак, на гэта не зважаюць, бо сервіс дае магчымасць лёгка сіндыкаваць кантэнт ад сяброў (як і трэба адпаведна трох мэтаў).

Сапраўдны блогер зробіць сабе нармальны блог, stand-alone, які бы злучаў яго кантэнт з усімі сучаснымі web 2.0 сервісамі і ахапляў бы больш аўдыторыі. Ён будзе выкладваць фотаздымкі ў флікр альбо пікасу, у фэйсбуку будзе праводзіць палітычную агітацыю, ствараючы масавыя групы, а афарызмы будзе пісаць у твітэр. І ўсё гэта будзе сіндыкавацца з ягоным блогам і прыносіць яму новую і новую аўдыторыю.

Далей!
  • Current Mood: busy busy
Теги:
Ась, гэта твой артыкул? Нешта там спасылка не працуе, а пачытаць хачу.
слухаю зараз твой эфір з буржуазнымі літаратарамі і пайду да будзіміра шукаць гэты артыкул:)