вырвацца з гораду

а колькі дзьмухаўцоў наўкола!..

у сакавітай яркай траве - тысячы маленькіх сонц...  а некаторыя - ужо з сівізной. раньняй...

хачу за горад. у Вязынку. альбо ў Зялёнае... 

  • Current Mood: good good
не, так таксама не хачу. хачу ў цёплай прыемнай кампаніі з аднаго чалавека
У суботу (15 мая) плануецца традыцыйны выезд філфакаўцаў у Вязынку. Далучайся:)
Там заўжды вельмі рознашэрсная кампанія збіраецца. Гэта толькі называецца, што "выезд філфака". У мінулым годзе былі фактычна ўсе факультэты, чалавек па 10-20 з кожнага. Спачатку - афіцыйная частка (чытанне вершаў, спевы, танцы, сцэнічныя імпрэзы), а пасля - вогнішча на "Парнасе". Там увогуле ўсе праз паўгадзіны роднымі пачуваюцца. Між іншым, шмат каго (з тых, хто дакладна паедзе) ты і так ведаеш. Так што падумай:) Навучу цябе чаму-небудзь дрэннаму:)
ну калі з вамі, то паеду з задавальненьнем... даўно ня чуліся-ня бачыліся, мне вас не стае :(
Стэлефануемся сярод тыдня:) Я толькі прыехала з лецішча. Ляжу з'едзеная камарамі, рукі - у працоўных мазалях, ног проста не адчуваю... Карацей, знаходжуся на мяжы прытомнасці:) Думаю, як заўтра на працу ісці... (Твар - быццам у мяне гарохам плявалі). Як трохі адыду, звяжамся:)
Трэба вызначыцца - хочацца за горад, ці, нармальна, як шмат каму ў траўні, нешта іншае...