Каго і з кім прымірае "Не мой", які з'явіўся ў Купалаўскім тэатры?

Ларыса ЦІМОШЫК

Ад каго нарадзіла дзіця Паліна, бацька здагадаўся. Вунь стаіць гэты Франц, нібыта здань, маўклівы і смірны. Вораг, супраць якога ён ваяваў. Аднак жа Паліна з маці ўратаваліся толькі дзякуючы яму, калі іх вёску спалілі. Ды ці не Кучару, які быў таксама названы ворагам народа, але толькі перад самай вайной збег з лагера, ведаць, што стаіць за гэтым кляймом? Бо ворагамі не нараджаюцца — імі становяцца. Ці не становяцца. У залежнасці ад тых пачуццяў, што дыктуюць паводзіны чалавеку. Але як яму жывецца пасля ўласнага незразумелага ні для каго выбару? Ці магчыма выжыць, калі ўсё роўна застаешся ні сваім, ні чужым. Нікім. А значыць — цябе няма.

Развагі падобныя нараджаліся пасля з'яўлення фільма "Франц і Паліна", які некалькі гадоў таму быў зняты паводле аповесці Алеся Адамовіча расійскімі вытворцамі. Аднак з таго часу пытанні пасля прагляду фільма, напэўна, заставаліся ва ўсіх: што ўсё-такі здарылася з Францам і ці была б будучыня ў пары — беларускай дзяўчыны і нямецкага салдата, які здрадзіў сваім падчас вайны? Бо у фільме ўсё абрываецца са стрэлам, які раздаецца ў той момант, калі ў свет павінна прыйсці дзіця.

А даведацца, які быў працяг у гэтай гісторыі, цяпер можна ў тэатры імя Янкі Купалы, дзе аповесць Алеся Адамовіча знайшла сцэнічнае ўвасабленне.


чытаць далей
  • Current Mood: busy busy
Теги: