Чым завабіць слухача на літфестываль? Ірыскамі!

"Літаратура і мастацтва", 23 красавіка 2010 г.

Літаратурныя фестывалі – унікальная магчымасць у адным месцы і ў адным часе пазнаёміцца з творчасцю паэтаў і празаікаў, графаманаў і сапраўдных майстроў слова, сваіх творцаў і гасцей…


Фестывалі лучаць мовы, мастацкія метады і прыёмы. Было б добра, каб ядналі, збліжалі яшчэ і людзей: творцаў з творцамі, творцаў са слухачамі, слухачоў са слухачамі. Натуральна, на фестывалях завязваюцца кантакты, пісьменнікі абменьваюцца тэлефонамі, часам нават ствараюць спантанныя калектывы, якія развіваюцца ўжо пасля фестываля, знаёмяцца і слухачы (мая сяброўка, напрыклад, нядаўна выйшла замуж за хлопца, з якім пазнаёмілася на фэсце ва Украіне). Атрымліваецца, што сувязь у парах творца-творца, слухач-слухач ёсць. Была і будзе. А вось сувязь у пары творца-слухач часта нават не ўзнікае…

Як заўважыў арганізатар турніру “Бойка паэтаў”, што ладзіўся ў межах міжнароднага фестываля “Парадак слоў-4”, Андрэй Каровін, адбываецца такая невытлумачальная рэч, якая паўтараецца, незалежна ад месца правядзення фестываля: свае ходзяць на сваіх! Так было і на чацвёртым фестывалі “Парадак слоў”, што ладзіўся ў Мінску, – на выступы беларускіх аўтараў прыходзілі беларускія слухачы, на вечарах рускіх гасцей “тусаваліся” рускія ж госці… Але фестываль на тое і фестываль, каб усе хадзілі на ўсіх! Натуральна, правільней было б прывіваць слухачам-гледачам культуру “паходу на вечары гасцей”, але гэтае пытанне арганізатары вырашаюць прасцей (хаця праблема ад такога вырашэння, на жаль, застаецца): яны ладзяць вечары, на якіх выступаюць як свае пісьменнікі, так і госці фестываля. Апошні “Парадак слоў” запомніўся мне двума такімі вечарамі-яднаннямі: згаданай вышэй “Бойкай паэтаў”, дзе з бляскам перамог украінскі паэт Дзмітро Лазуткін, ды паэтычнай праграмай «8 жанчын». Пра апошнюю і прапаную пагаварыць.

Арганізавала гэтую паэтычную акцыю вядомая паэтка, перакладчыца, блогер Марыйка Мартысевіч. У жніўні мінулага году яна ездзіла на паэтычны фестываль “Слоwwwо”, што ладзіўся ў Калінінградзе. Там яна пазнаёмілася з рускай арт-групай "Баб\Ищи", у склад якой уваходзяць чатыры абаяльныя жанчыны: Юлія Скарадумава, Марына Хаген, Ганна Галубкова, Дар'я Сухавей. Яны між іншым сказалі Марыйцы, што збіраюцца прыехаць у Мінск. Марыйка прапанавала ім прыехаць не “проста так”, а – на фестываль: і на горад ды яго насельнікаў паглядзець, і сябе паказаць. Калі высветлілася, што "Баб\Ищи" у Мінск сапраўды прыедуць, ды яшчэ і поўным складам (што, па прызнанні Дар’і Сухавей, бывае вельмі і вельмі рэдка), Марыйка задумала зладзіць паэтычную акцыю “8 жанчын”. Чаму восем? Усё проста: чатыры рускія паэткі, чатыры – беларускія. Дзякуючы магічнай васьмёрцы вечарына атрымала сімвалічны падтэкст, які зразумелі ўсе, хто глядзеў камедыю Франсуа Азона, якая так і называецца: “8 жанчын”.

Насамрэч жанчын было не восем, а дзевяць. Каця Зыкава, рускамоўная беларуская паэтка, узяла на сябе ганаровую ролю “мосціка” паміж рускімі і беларускімі калегамі.

Чыталіся вершы. Пры гэтым (што вельмі і вельмі парадавала), чыталі свае творы не тыя паэткі, якія выступаюць амаль на кожнай паэтычнай вечарыне, што ладзяцца ў Мінску, а тыя, каго я, напрыклад, чую гады ў рады. Вольга Бабкова прадставіла паэзію, вельмі характэрную для нашых любімых 1990-х, гомельская пісьменніца Югася Каляда, якую мы прывыклі ўспрымаць як празаіка, аўтара кнігі “Галоўная памылка Афанасія”, сваёй паэзіяй здзівіла, парадавала і прымусіла задумацца адначасова (апошнім часам на паэтычных чытаннях назіраецца адзін варыянт з двух: альбо ёсць змест, а форма ды манера выканання хіліць у сон, альбо форма ды манера выканання абуджае ды весяліць, а вось зместу – пшык! У паэзіі Югасі Каляды ўсё арганічна: і змест, і форма). Вельмі годна выглядала са сваімі глыбокімі тэкстамі пераможца конкурса маладых літаратараў ПЭН-цэнтра Алеся Башарымава з Магілёва.


А вось удзел ад беларускага боку “паэткі” Маргарыты Аляшкевіч для мяне асабіста застаўся незразумелым. Маргарыта – журналіст, крытык, выкладчык Інстытута журналістыкі, нарэшце. Да сваёй паэзіі яна сама ставіцца як да несур’ёзнае гульні. Ды і вершыкаў у яе раз-два і аблічыўся… Марыйка, “абыгрываючы” выступ Маргарыты, сказала: існуе меркаванне, што крытыкі – тыя, хто самі пісаць не ўмеюць. І прапанавала нам пераканацца на прыкладзе Маргарыты, што гэта – не адпавядае сапраўднасці. Як на маю думку, “разбурыць міф” у Маргарыты не атрымалася, хутчэй наадварот...

Калі аўтар ставіцца да сябе з гумарам і ведае, што ягоныя тэксты не прэтэндуюць называцца “паэзіяй”, ён прыдумляе “форму” падачы тэкстаў. У гэтым выпадку ўся ўвага будзе накіравана на “відовішчнасць”, за якой глядач не засяродзіць пільнай ўвагі на змесце. Інакш кажучы, аўтары прыдумляюць перформанс. Што і зрабіла Маргарыта. Яна кідала ў залу ірыскі, чытаючы вершык пра гэтыя цукеркі... Шпурлялася “Залатымі ключыкамі” ў шакаваных і анямелых прысутных, якія ніяк не чакалі такога павароту падзей. “Ключыкі” падалі на падлогу, Маргарыта іх падымала і зноў шпурляла: “Ешце, ешце, дарагія мае!..” Усё гэта суправаджалася чытаннем верша. Пра што ён быў, пад “цукерачным абстрэлам” разабраць не выпадала… Калі гэта гульня сябе вычарпала, Маргарыта дастала малаток і талерку, на якой былі напісаныя яе вершы (каб не забыцца), і пачала шпацыраваць з ёй па залі, грукаць малатком па талерцы, прысядаць і крычаць нейкія словы, а пасля – укленчыла і пачала біць малатком па талерцы. Пакуль не разбіла. Ушчэнт.

Марыйка нам прызналася, што Маргарыта збіралася разліваць памыі (!) ў галерэі “Ў”, але спадарыня Мартысевіч (вялікі дзякуй ёй!) забараніла гэта рабіць. Таму крытык і журналіст Маргарыта Аляшкевіч абмежавалася керамічным посудам…

Добра, што перформанс Маргарыты адбыўся напачатку. Арт-група “Баб\Ищи” вярнула нас да прытомнасці і пераканала, што да Апакаліпсіса паэтычнага слова пакуль далёка.

“Баб\Ищи” (баб ищи, баб и щи) – унікальны калектыў, які склалі чатыры жанчыны з цвёрдым унутраным стрыжнем і актыўнай жыццёвай пазіцыяй. Гэта было бачна ва ўсім: у знешнім выглядзе, у разняволенай манеры выступленняў, у эмацыйным дэкламаванні твораў, у самім змесце, натуральна. Яны выдалі кнігу “баб\Ищи и глобальное потепление”, якая “ў мэтах барацьбы з таварна-грашовымі адносінамі” распаўсюджвалася бясплатна.

Юлія Скарадумава піша пра Ноеў каўчэг, у якім – уся гісторыя чалавецтва, Марына Хаген ведае, што для кагосьці дажджавыя чарвякі – “ляжачыя паліцэйскія”, Ганна Галубкова хоча, каб ёй напісалі сапраўдны ліст, на паперы ў клетачку, выдранай са сшытку, а Дар’я Сухавей адмаўляецца чытаць уласныя тэксты і пускае іх “у народ”, каб гледачы выбралі тэксты самі і самі ж іх агучылі…

На маю думку, паэтычны праект “8 жанчын”, зладжаны Марыйкай Мартысевіч, стаўся спробай яднання творцаў і слухачоў. І трэба прызнаць – паспяховай спробай. Бо менавіта гэтага яднання нам, бывае, так не стае на літфестывалях. Вельмі хочацца, каб праз год, на наступным “Парадку слоў” падобных праектаў было як мага больш. Будзем спадзявацца...

Ася ПАПЛАЎСКАЯ,
на здымку: выступае Маргарыта Аляшкевіч
  • Current Mood: good good
Чичас тебя будут опять рвать на части за то , что снова ничего не поняла и выпендриваешься :)
** занял место в первом ряду **
ага. чакаем.
эх, шкада, хутка зьбягаю - дык тольки заўтра пачытаю кампліменты ў сваю адрэсу
цягні попкорн! дачакаўся - прыбегла пакрыўджаная гераіня артыкула і сходу абвінаваціла мяне ў непрафесіяналізме :)))))
А ты чакала што каньяку налье ???
Яшчэ паспрачайся дык і вочы пры асабістай сустрэчы павыцарапвае . Небяспечная праца - літаратурны крытык .
Небяспечней толькі настаўнік пачатковых класаў :)
я не чакала, што Маргарыта, разумны і стрыманы чалавек, возьме такі стыль... "гэта, Ася, пісьменьнік" - гэта ёй гонару ня робіць...

сумна, вельмі сумна, што яна так непрыгожа пачала размову.

толькі усё больш і больш пераконваюся, што нельга ісьці ў крытыкі людзям, якія неадэкватна ставяцца да крытыкі ў сваю адрэсу.
Цікава гэта ўсё... Калісьці я атрымала порцыю незабыўных уражанняў ад выступлення Вікі Трэнас. На той час я ведала яе толькі як студэнтку - разумную, сціплую, ветлівую... І вось патрапіла аднойчы на яе выступленне, дзе Віка выявілася ў сваім "артыстычным амплуа" - са свістком, з усёй сваёй прыхаванай энергетыкай. Не ведаю, як сказаць - шок у мяне быў ці не шок, але тахікардыя - дакладна. Як на мой густ, Віцы ўсе гэтыя штучкі не надта патрэбныя. У яе вершы самі па сабе вельмі прыстойныя, яны не патрабуюць ніякіх дадатковых шоу. Маргарыту Аляшкевіч я ведаю значна менш. Але таксама падаецца, што яна чалавек вельмі стрыманы, спакойны, інтэлігетны... Мабыць, менавіта гэткае кантрастнае пераўвасабленне асабліва шакуе. Было б цікава яшчэ пачытаць уласна самі вершы, каб атрымаць больш аб'ектыўнае ўяўленне. Дакладна ведаю толькі тое, што калі б каля мяне хадзіў паэт з малатком у руцэ, крытыкаваць яго я не рызыкнула б:)
:)) таму і рызыкнула, што Маргарыта - "чалавек вельмі стрыманы, спакойны, інтэлігетны... "
оо, спадарыня Маргарыта :)
вяла у нас бел.лiт. у першым семестры. любiлi мы яе )))
"Марыйка, “абыгрываючы” выступ Маргарыты, сказала: існуе меркаванне, што крытыкі – тыя, хто самі пісаць не ўмеюць. І прапанавала нам пераканацца на прыкладзе Маргарыты, што гэта – не адпавядае сапраўднасці. Як на маю думку, “разбурыць міф” у Маргарыты не атрымалася, хутчэй наадварот..."

Гэта зрабіў, як мне здаецца, Бернард Шоу. Даўно ўжо :-)
:) Маргарыта, я чакала падобнай рэакцыі.

часам, каб раскрыць для сябе чалавека, каб зьняць з яго маску - трэба напісаць такі "непрафесійны" тэкст.

задача дасягнутая. дзякуй!

ЗЫ: цяпер будзеш раіць выгляд, што мы незнаёмыя? :))))))
задача - абразіць? бред...
"Ты адмыслова пішаш непрафесійны тэкст? Ну даеш" - Маргарыта, не дабівай мяне :)))

Маргарыта, я ня буду пераймаць твой нізкі стыль вядзеньня дыялогу. няхай ён застаецца на тваім сумленьні.
Re: задача - абразіць? бред...
Маргарыта, супакойся. ты сябе паводзіш нізка і глупа.
мой блог, між іншым, твае студэнты чытаюць... хочаш, каб яшчэ і цябе з кафедры літкрытыкі лічылі неадэкватнай?..

я да цябе вельмі добра стаўлюся. і ты гэта ведаеш. не кіпяціся.
табе нагадаць наш дыялог ў чаканьні твайго выступу на пленарцы? ты тады казала амаль слова ў слова тое, што я напісала ў артыкуле. і пра "каб гледачы не звярнулі ўвагу на тэксты, давялося выдурняцца" - забылася?..

вось такія літаратары амаль ўсе: у вочы асабіста адно, а пасьля за сьпінай і публічна - супрацьлеглае

:) малайчына! брава! прыйшла пагістэрыла, напісаўшы вельзарныя каменты і раптам узгадала, што ў яе "часу няма" :))))))))))