літаратурная журналістыка Швецыі

чытаю шведскія газеты. сяджу са слоўнікам і кайфую....

прапаную працягнуць размову пра шведскія газеты...

выкладаю фоткі культурных дадаткаў (асабліва мяне цікавіць, натуральна, літаратурная журналістыка) і распавяду кой-чаго :)

так выглядае Нацыянальная газета Швецыі “Svenska Dagbladet”


далей - інтэрв'ю са шведскай актрысай (распачынае культурна дадатак у 32 (!!!) паласы). ЯКІЯ фота!







далей - 2 развароты, прысьвечаныя сучаснай літаратуры – рубрыка “Böcker” (кнігі).





Жанры:

1. Інфармацыйныя нататкі (па 70 слоў!) (4 шт)
2. Рэцэнзія (паэзія)
3. Рэцэнзія (проза) +1
4. Рэцэнзія (кніга публіцыстыкі)
5. Калонка Эліс Карлсон



Раённая газета Швецыі “Helsingborgs Dagblad”(ацэніваем таўшчыню...)
 


Дадатак “Культура і забавы”

Пад культуру аддадзены адзін разварот, але ён цалкам прысьвечаны літаратуры.



Жанры:
1. Рэцэнзія +1
2. Нататка
3. Калонка
Між іншым, Helsingborgs Dagblat ("Хельсінская газэта") - гэта фінскае выданьне. У Фінляндыі, як і ў Беларусі, дзьве дзяржаўныя мовы, абавязковыя для валоданьня, фінская й швэдзкая. Адпаведна, адна з цэнтральных газэт друкуецца па-швэдзку.
Прашу прабачэньня, пераблытаў Helsingborg i Helsingfors. Sorry. Але фінская газэта па-швэдзку ёсьць, сам бачыў і чытаў.