Вольга Гапеева наставіла рогі Андрэю Хадановічу!



Андрэй Хадановіч, ягоныя кнігі і рогі ад Волі Гапеевай :)

учора з выкладчыкам журфака размаўлялі пра адсутнасьць у Беларусі якаснага глянцу. Калі выкладчык задаў пытаньне: вы ўяўляеце на вокладцы глянцавага часопіса партрэт беларускага пісьменьніка?, я імгненна выдала: Хадановіча  - лёгка! Са мной пагадзіліся :) 

па-сутнасьці - Андрэй Хадановіч - наш нерэалізаваны літаратурны брэнд... у ёго для папулярнасьці - усе якасьці. і паэзія ягоная (праўда, ня ўся, што радуе) таксама спрыяе менавіта папулярнасьці, раскручанасьці...

калі ўявіць на хвілю, што у нашай краіне выпускаецца якасны глянец кшталту Esquire, партрэт якіх беллітаратараў вы лёгка можаце ўявіць на вокладцы?..
  • Current Mood: busy busy
Ганна Федарук (гэта асабістае) :)
Глобус у чорным капялюшы
Хадановіч у ванне і г.д.
:)

Я табе хутчэй магу сказаць каго на вокладках дакладна не будзе :)
ці значыць гэта, што Хадановіч, Глобус, Федарук - ненармальныя і несур'ёзныя? :)
Канешне. Былі бы сур'ёзнымі - ператварыліся бы ў Чаргінцоў :) А пакуль яны ненармальныя і несур'ёзныя, іх ёсць за што любіць.
:))) і пісалі б дэтэктывы з парнаграфічнымі сцэнамі :))))))
але яны іх і пішуць! парнаграфічныя сцэны...
Дарэчы, не ведаю аніводнага пісьменніка, які не пісаў бы што-небудзь такое хаця б "у стол" :) У Ясеніна забаўна было (калі гэта не показка, кхе). Але ж там не для дзявочага блогу, мякка кажучы.
так усе ў стол пішуь напачатку, а пасьля - апісваюць кожны ўласны пук...
Не ўсе - я ў шостым класе вершыкі з мацюкамі і непрыстойнасцямі крэмзаў, але дасюль не публікую (сшытак той страціў, але гэта ведаць неабавязкова, лічы мяне проста высокамаральным чалавекам)
дык і яны ранейшыя творы не публікуюць, саромеюцца ))) затое пра пукі - пішуць )