сьмех прыгожых людзей

я вельмі люблю фотаздымкі, на якіх людзі - сьмяюцца. гэта, як па мне, самая шчырая, яркая эмоцыя...

мне пашанцавала: выпала пафатаграфаваць сваіх любімых выкладчыкаў. і - вось! яны сьмяюцца. шчыра, ад душы :)


Натальля Кузьміч


Ларыса Цімошык


ЗЫ: каторы раз пераконваюся, што жыцьцё - шэраг заканамернасьцяў і супадзеньняў... роўна год таму ў сваім старым блогу я напісала пост пра размову з любімай школьнай настаўніцай:

"толькі што размаўляла па гарадскім тэлефоне з любімай школьнай настаўніцай, зь якой прайшлі агонь і ваду... і нават у трубах пабывалі.

яна пазнала мяне пасьля майго "ало". адразу сказала: "добры дзень, мая рыбанька", - так яна называе толькі мяне

на маё зьдзіўленае "ого! столькі не размаўлялі, а вы пазналі!" яна адказала: "я толькі пра цябе і думаю..."

пагаварылі. сустрэнемся. восеньню...

ведаеце... гэта той незвычайны чалавек, які...

я проста яе вельмі люблю. і яна мяне. я скончыла школу тры гады таму. але зь ёй будзем сябраваць, пакуль будзем жыць.

не хапае слоў..."

а сёньня - выклала фота сваіх любімых выкладчыкаў...

мне і цяпер - не хапае слоў...
  • Current Mood: happy happy
  • Current Music: Лявон Вольскі - Пахне чабор