Культурнае жыццё Беларусі на сучасным этапе

Натрапіла ў Сеціве на артыкул "Культурнае жыццё Беларусі на сучасным этапе" . 

"Увогуле сучасная мастацкая культура Беларусі характарызуецца пошукам новых форм праяўлення, пашырэннем альтэрнатыўных метадаў, стракатасцю жанраў. "Новым павевам" стала арыентацыя творчасці на масавы попыт; сучаснае мастацтва носіць пераважна відовішчны характар. Сфера культуры і мастацтва камерцыялізуецца".

"Увогуле з атрыманнем дзяржаўнай незалежнасці беларуская культура перажывае нацыянальны ўздым. Але, каб гэтая тэндэнцыя захавалася і надалей, дзяржава павінна перагледзець сваю палітыку ў бок павелічэння фінансавання, уліку нацыянальнага фактара пры папаўненні фондаў культурных устаноў. Нацыянальную самабытнасць можна захаваць толькі з пашырэннем ужытку беларускай мовы ва ўстановах адукацыі і культуры. Толькі развітая нацыянальная культура можа стаць рэальным зместам суверэнітэту Рэспублікі Беларусь."

Артыкул неблагі для людзей, якія цікавяцца сучаснай беларускай культурай, але ня ведаюць, з чаго пачаць, дзе шукаць... Пачаць можна з гэтага артыкула. У ім - шмат арытентыраў для далейшага паглыбленьня ў тэму. 
намагаюся. пакуль атрымліваецца так сабе, але працую у гэтым накірунку :)