адчуваньне Вялікага Дня

бабуля ў мяне - верніца. яна з 5 гадоў вадзіла мяне ў храм, я хадзіла ў школу... (як сказаць "воскресная школа?"), наведвала летнікі пры Доме міласэрднасьці... даглядала за зьнічкамі ў храме, сябравала з памочнікамі сьвятара... у аднагао нават закахалася... і ён - у мяне... грала ў тэатры пры ДМ (рэжысёр і выканаўцы дарослых ролей былі з ТЮГа), шмат выступала... абажала сваю ролю восліка ў каляднай казцы...


Вялікдзень дыў сапраўды вялікім днём! Як я любіла фарбаваць яйкі разам з бабуляй (я займалалася падрыхтоўкай шалупіньня ад цыбулі), дапамагала мясіць цеста, сьвяціла ўсё, што назьбіраем...

Апошнія колькі гадоў я не адчуваю сябе спрычыненай да гэтага Сьвята....

Сёньня едзем да маіх бацькоў. Хачу, аб вярнулася адчуваньне Вялікадня, што жыло ўва мне, як была малая...

ЗЫ: лічу, што словы "Хрыстос уваскрос" можна казаць толькі гледзячы ў вочы чалавеку... І атрымаць адпаведны адказ, пахрыстосавацца (абавязкова! Памятаеце "Каласы пад сярпом тваім" Караткевіча?..). Гэта ня тыя словы, што можна кідаць у блогі на раўне з "З 8 сакавіка" і "З Новым годам!
  • Current Mood: good good
Значыць, мяне таксама цюкнулі - акурат тыя самыя адчуваньні: "ціха, ня так радасна".
Эх... гожа напісана. Можа не адчуваецца далучэння, бо прайшло дзяцінства, і настаў час арганізоўваць дарослае святкаванне Вялікадня?..
можа, і так... сёньняшні год для мяне - суцэльныя госьці...
прывыкла прымаць гасьцей, а тут - хаджу...