Мае сябры з Ўкраіны

учора быў шыкоўны дзень! дзеля такіх сустрэч трэба і варта жыць!

напісала мне колькі дзён таму  atanoissapa , што першы раз едзе ў Беларусь, піша пра украінскую культуру, цікавіцца сучаснай літаратурай, хоча са мной пазнаёміцца і пагаварыць пра ўсё-усё-усё :)

я думала роўна 1,5 секунды і пагадзілася. ну натуральна! пачытала блог Тацяны - цікава! пачытала артыкулы Тацяны - здорава.

пазаўчора не змаглі сустрэцца, бо ў мяне цэлы дзень аж да 11 вечара быў распісаны па хвілінах. затое ўчора - выходны... мммм.... я люблю журфак за такія выходныя! хаця б на 4-ым курсе.

сустрэліся. Тацяна была не адна, а з kishechkakisa. Аня, як і Тацяна, вельмі жыцьцярадасны цікавы чалавек.
гулялі мы аж да 22 00. цэлы дзень абмяркоўвалі палітычную сітуацыю ў краінах, культуру, літаратуру, журналістыку.... а калі дзяўчаты загаварылі па-украінску, мне зьнесла дах... я проста кайфавала. ад кожнага слова.

разыходзіцца ну зусім не хацелася... Аня, Таня, вы - класныя! дзякуй вам, што напісалі. прапанавалі сустрэцца (дзякуй таму сьветламу чалавеку, яку Тані пра мяне распавёў!)...

Прыязджайце да нас яшчэээээ!


а гэта мы: я, Аня, Таня, Андрэй :)

ЗЫ: Танюша, дзякуй табе за цёплыя словы... мне вельмі прыемна. такія водгукі надаюць сілы жыць і працаваць :*
  • Current Mood: happy happy
Учора з 18-00 вёў візуальнае назіраньне за вашай інтэрнацыянальнай групай, пачынаючы ад праспекту і далей. Здагадаўся, што ты прымаеш гасцей...
о як!
а то я думала, чаму ш мяне адчуваньне, быццам хтось на нас глядзіць? :)
Ужо і сам заўважаю гэткае незразумелае абвастрэньне.
Трэба звярнуць увагу.
)))) Дякую на добрім слові ))) Справді дууууууже приємно було познайомитись ))) Я тут тобі вже купила "120 сторінок соддому", про яку ти питала ) Напиши В Контакті свою поштову адресу - я надішлю )))
як вы даехалі? я званіла, але. мусіць, ужо былі за мяжой...
дзякуй вялікі! зараз напішу ў кантакт :*

ты таксама напішы сваю - я падумаю, якую кнігу беларускую цікавую даслаць. ці нат некалькі ;)