10 самых уплывовых жанчын...

Радыё Свабода піша: "Амэрыканскі часопіс Forbes апублікаваў штогадовы рэйтынг 100 самых уплывовых жанчын сьвету. Чацьверты год запар першы радок у ім займае нямецкі канцлер Ангела Мэркель." 

Сябры, а хто, на вашую думку, самыя ўплывовыя жанчыны Беларусі, га?..
(паколькі адказваюць на пытаньне на сайце Свабоды слаба, то запытваюся тут)

Я б назвала Жану Літвіну, Лідзію Ярмошыну, Натальлю Пяткевіч... Хаця тут трэба разабрацца: што маецца на ўвазе пад словам "уплывовая". Бо Лідзія Ярмошына, безумоўна, такая. Але й Ганна Хітрык уплывае сваёй творчасьцю на людзей...