Фотарапэртаж з капусьніка ў Купалаўскім тэатры

Учора была на капусьніку ў Купалаўскім тэатры..  У фае - інсталяцыі з капустай, морквай, чоўнамі, Пераапранутыя ў зайчыкаў акторы бегаюць і сьпяваюць манатоннае "ля-ля-ля-ля-ляляля..."

Пасьля ўручэньня ўзнагарод акторам розных тэатраў Беларусі спадарамі Латушкам ды Дударавым пачаўся капусьнік...

Магістральная тэма- жыцьцё тэатры ўва ўсіх ягоных праявах. Сядзела і думала: я патрапіла ў тэатр абсурду? У актораў і рэжысёраў майго любімага тэатра скончылася натхненьне? Творчы крызіс?.. ШТО адбываецца? Чаму людзі пазяхаюць, нервова хіхікаюць, сыходзяць?.. Чаму самі акторы нудзяцца на сцэне?..

Сказаць, што было сумна і нудна - нічога не сказаць. Я сядзела проста шакаваная: на капустніку ў купалаўскім я бываю штогод...

Каб ня фотала, то і зусім заснула б... Вось што атрымалася з балкона, куды нас, студзікаў, загнала адміністратарка са словамі: "Калі кагосьці з вас убачу ў партэры - больш не пушчу ў тэатр!"

Інсталяшкі:





паказвалі кіно ў сюррэалістычнае манеры:



адзінокі Павал Латушка







Узнагародзілі Генадзя Гарбука:



Капусьнік распачаўся:







Каралева Купалаўскага, мая любімая Зоя Белахвосьцік:



Іх пазналі ўсе, праўда?





Прынцэсса Купалаўскага Анюта Хітрык:



Зоя Белахвосьцік з лекцыяй пра тэатральную крытыку :)))))



фота Асі Паплаўскай
  • Current Mood: working working
Ай, у тэатар трэба на спектаклі хадзіць. Ну і яшчэ на розныя там канцэрты-прэзэнтацыі
раней цікавыя капусьнікі былі... а тут - 2,5 гадзінаў нудоты. і то я раней сышла
((( сумна гэта ўсё... я спадзявалася, што хоць там было штосьці калі не грандыёзнае, то хаця б цікавае.Усё ж такі адзін раз у год.
А хто якія прэміі наогул атрымаў?
P.S. Дзякуй вялікі за фотаздымкі!!!
я запомніла толькі Гарбука...

яшчэ жанчына з Гродненаскага лялечнага тэатры - аж 2 прэміі атрымала...
Выдатны фотарэпартаж. Нават падаецца, што не так ужо і сумна там было.
"Каралева Купалаўскага, мая любімая Зоя Белахвосьцік:"

Я і зараз у захапленьні ад "Івона, прынцэса Бургундская" ды "Вішнёвы сад"... трэба будзе яшчэ раз схадзіць.
любімых багата: Маэстро, Востраў Сахалін, Вечар, Чорная панна Нясьвіжа, Сымон Музыка і інш...
"Маэстро" - пра "Моцарта" мне таксама спадабалася, асабліва фінал з зорным небам - фантастычна.
"Чорная панна Нясьвіжа" - вельмі добра, але замала - адзін акт.
"Сымон Музыка" - добра і з размахам, ды і як можна забыць "прынцэсу Купалаўскага Анюту Хітрык", голую й без бюстгальтара =)
"Вечар" і "Востраў Сахалін" - не трапіў, не хацелася на іх ісьці.

Я іх б назваў добрыя/вельмі добрыя, аднак такой фіерычнасьць як ад двух, вышэй мной названых, я не адчуваў. Ды і гэта лепшыя ролі Зоі Белахвосьцік, такое уражаньне, нібы пад яе гэтыя спэктаклі й пісаліся :)

так пад яе і пісаліся :)
"Івона, прынцэса Бургундская" - найгоршы спектакль купалаўскага. і па меркаваньні многіх крытыкаў, і па меркаваньні многіх маіх сяброў і знаёмых... гэта спектакль, пасьля прагляду я раз і назаўжды разлюбіла Рому Падаляка... і Ганна Хітрык там таксама не ў найлепшым выглядзе....
Ася, ну як так можна пісаць? "гэта спектакль, пасьля прагляду я раз і назаўжды разлюбіла Рому Падаляка..." Вы ж дарослы чалавек і разумееце, што акторы залежныя і ад рэжысёра, і ад драматургіі і г.д... Мы жывыя людзі й у нас бываюць і ўдачы й наадварот. Мне крыўдна такое чытаць пра майго калегу, таму што я ведаю, як па-сапраўднаму ён ставіцца да нашай прафэссіі. Потым, мы працуем над спектаклем ня толькі падчас рэпетыцый, а да таго часу пакуль ён ня сыйдзе з рэпертуару. Вы маглі трапіць на няўдалы спектакль. Ведаеце колькі ў мяне было такіх няўдалых "Сымонаў-музыкаў"? А я ведаю. І кожны раз балюча, і кожны раз не заснеш, пакуль не зразумееш у чым была праблема. Я ня супраць разумнай крытыкі, але напісаць так як Вы... так нельга, прабачце. А.Малчанаў
дзякуй за капентар, Аляксандр. але - як ёсьць так ёсьць...
гэта ня крытыка. гэіа маё асабістае стаўленьне да Рамана цяпер... пераглядзела я спектакляў з ягоным удзелам (на адзін ВС хадзіла разоў 5...), таму так...

пакрыўдзіць не хацела. вельмі яго паважаю. як і ўсіх актораў
извините, что по-русски.

В "Ивоне" у Романа П роль избалованного жестокого королевского сынка, и справился он с нею превосходно. Если вы его возненавидели после этой роли как человека, значит он превосходно справился с ролью подонка на сцене. Анна Х в этой роли, наоборот, пребывает в своем стандартном для этого театра амплуа - девочки-с-дефектами, как и в "Транслэйшнз", да и, по большому счету, в "Дикой охоте"... Тиражирование амплуа актера ведет к застою в творчестве, и в том вина режиссера.
:) так. дзякуй
паглядзіш на фота - і нібыта весела ды цікава было ))

я сыйшла на тым жа маналогу ЗБ, на якім і ты зьбегла )