Tоп-10 помнікаў гісторыі і архітэктуры, якія патрабуюць аднаўлення

  1. КРЭЎСКІ ЗАМАК (вёска Крэва, Смаргонскі раён)
  2. ГАЛЬШАНСКІ ЗАМАК (в. Гальшаны, Ашмянскі р-н)
  3. РУЖАНСКІ ПАЛАЦ (пасёлак Ружаны, Пружанскі р-н)
  4. БЫХАЎСКІ ЗАМАК (Быхаў)
  5. БЫХАЎСКАЯ СІНАГОГА (Быхаў)
  6. КАСЦЁЛ НАЙСВЯЦЕЙШАЙ ТРОІЦЫ (в. Воўчын, Камянецкі р-н)
  7. СЯДЗІБА НАРКЕВІЧАЎ-ЁДКАЎ (в. Наднёман, Уздзенскі р-н)
  8. СЛОНІМСКАЯ СІНАГОГА (Слонім)
  9. ФАРА ВІТАЎТА (Гродна)
  10. БЕЛДЗЯРЖМУЗЕЙ НАРОДНАЙ АРХІТЭКТУРЫ І ПОБЫТУ (пад Мінскам)
 Фота + падрабязнасьці чытайце тут. 
  • Current Mood: busy busy
У стране навязаны ізвне эканамічны крызіс, а вы над усякай там архітэктурай плачацеся!
Тожа мне, патрыёты. Самім-та нібось слабо папрацаваць па-сапраўднаму на заводзе ці фабрыцы для нужд народа, каторы вы будта бы так любіце. А з адкладзеных дзенег - во і вастанаўлівайце так любыя агалцелым нацыяналістам хібары.

А калі сур'ёзна, дык сэрца перакручваецца ад гэтага. Ад поўнай нутранай абыякавасьці тых, хто займае пасады, ад таго, колькі грошаў вылучаецца на зафуфленьне гарадзкіх тэрыторыяў, пабудову пацёмкінскіх фасадаў у час Дажынак, пачварныя пляны мінск-сіці...
Калі паглядзець фота, дык некаторыя будынкі не ў такім ужо занядбаным стане, і аднавіць іх імхо не ўяўляе вялікай фінансавай складанасьці.
З гэтай прычыны, на мой погляд, кожны, хто зараз спрычыняецца да гэтай справы, мусіць мець, апроч нацыянальных каштоўнасьцяў і ініцыятывы, кіраўніцкія навыкі, каб пасьля зьмены ўлады ахайна правесьці рэстаўрацыю.
і я шчэ ольш сумна становіцца, калі разумееш: нічога ня зьменіцца, як ні старайся, як ні пратэстуй, як не пішы...