Лаўрэаты Залатога апострафа

Учора рэдакцыя часопіса "Дзеяслоў" у сёмы раз узнагародзіла лаўрэатаў прэміі "Залаты апостаф".

У намінацыі «Дэбют» перамог Віталь Быль, у намінацыі "Проза" -  Міхась Андрасюк, а у намінаыі "Паэзія" -  Валярына Кустава!

Віншую ўсіх лаўрэатаў! Асабліва рада за Валярыну Куставу! Ура!

  • Current Mood: happy happy
За ўсіх можна парадавацца. Вельмі прыемна, што заўважылі нарэшце беластоцкага празаіка Міхася Андрасюка. Захапляюся яго творчасцю. У мяне, праўда, толькі дзве яго кнігі - "Фірма" (2000) і "Мясцовая гравітацыя" (2004). (Пры гэтым "Фірма" з'яўляецца маёмасцю Алеся Пашкевіча, якую я "заціснула" самым нахабным чынам). Цікава, ці можна дзе-небудзь набыць новыя кнігі Андрасюка? Ці прысутнічаў ён сам на ўганараванні?
прысутнічаў. агучваю апавяданьне "Мой бардэль"...

пазнаў мяне. прыемна было :)