Мая маленькая матуля

У кожнага, бадай, ёсьць фота, дзе ён - завёрнуты ў коўдру на руках у маці... Адразу пасьля выпіскі з роддому.
Так сталася, што мая першая фота датуецца 3 годзікамі. Калі мяне прывезьлі ў Менск ды павялі ў цырк...

Таму я люблю разглядаць фотаздымкі маёй малюпасенькай матулі...

матуля на руках у бабулі. Ппаглядзіце, ЯКАЯ ў яе ўсьмешка...:



Бабуля і дзядуля з маці... Дзядуля не дажыў да майго нараджэньня... Я нарадзілася праз месяц пасьля ягонага сыходу ў лепшы, добры, спадзяюся, сьвет...



Гэтая картка матулі - мая любімая :)

  • Current Mood: good good