“Не звяртай увагі, Віка!..”

Шкада, што тэкст праз шэраз абставінаў не апублікаваўся раней. Аля цяпер ён нават шчэ больш актуальны.

     Калі  я распачынала весці калонку, я добра ўсведамляла, што цяпер я са сваім асабістым поглядам і меркаваннем адна, а іх, тых, каму гэта можа не спадабацца, – шмат. Прычым, не спадабацца не таму, што меркаванне гэтае маё нейкае няправільнае (зрэшты, як меркаванне можа быць правільным ці не?..), а толькі таму, што яно іх, залатых і бездакорных, выкрывае альбо папросту закранае… Няма больш крыўдлівых і больш амбіцыёзных (прычым часта на пустым месцы) людзей, чым пісьменнікі.

     Калі  я пагаджалася стаць калумністам  ЛіМа, я ўяўляла досыць дакладна, якая можа быць рэакцыя на мае тэксты. Але – ваўкоў баяцца…

     Незадаволеныя знойдуцца заўсёды. Камусьці не спадабаецца штось канкрэтнае (Міхась Южык), які напісаў, што яму не стае ў тэкстах маіх калонак аргументацыі. Не стае. Прызнаю. І выпраўляюся. Іншыя будуць незадаволенымі на пустым месцы, толькі таму, што пра яго кнігу (пра назву, вокладку і г.д.) напісалі неяк “ня так”.

     Гаворка пра рэакцыю Вікі Трэнас на маю апошнюю калонку. Віка ў сваім блогу напісала: “Гэты пост (маецца, на ўвазе калонка, у якой я разважала пра назвы кніг — А.П.) развагаў не варты. Прывяду толькі адзін факт: нягледзячы на аўтарытэтную аўтарскую калонку Асі Паплаўскай, наклад газеты "Літаратура і Мастацтва", па самых апошніх звестках, упаў больш чым на сто асобнікаў.” Усе, як таго і чакала пакрыўджаная Віка (пакрыўдзілася яна на май меркаванне: назва кнігі “Экзестанцыйны пейзаж” ёй не пасуе), учынілі віскат: трэба ж падтрымаць ЖЖ-фрэндэссу і аблаяць няправільную журналістку (таксама, дарэчы, фрэнедэссу). Падтрымлівалі/аблайвалі ў асноўным так: “Не звяртай увагі”. Віка дзякавала і казала: “Я не звяртаю!”

     Што робіць чалавек, калі ён з чымсьці  нязгодны? Правільна! Ён выказвае сваю нязгоду. Заўважу: выКАЗВАЕ, а не выпісвае. Раней так і было: у асабістай гутарцы высвятляліся ўсе акалічнасці, ставіліся кропкі над “і”. Цяпер, у час глабалізацыі і дэгуманізацыі пра асабістыя кантакты пачалі забываць. А заадно – і пра такт. Навошта тэлефанаваць і пытацца ў Асі, чым яна можа аргументаваць сваю пазіцыю? Лепш я вазьму ды напішу пра сваю нязгоду ў ЖЖ. Каб усе бачылі, што я пакрыўдзілася! Каб усе мяне пачулі! Каб усе пашкадавалі! Такая, ведаеце, своеасаблівая сучасная (націск пастаўце самі)  форма самавыражэння, характэрная для “тых, хто нязгодны”.

     Тое, што сказаць (напісаць – у дадзеным выпадку) у апраўданне сябе любімага (-ай) няма чаго, падцвярджае і тое, ШТО піша “пакрыўджаны геній”. Віка Трэнас пасля грунтоўнага “Гэты пост (мая калонка — А.П.) развагаў не варты” напісала наступны, як яна сама падкрэсліла, факт: “…нягледзячы на аўтарытэтную аўтарскую калонку Асі Паплаўскай, наклад газеты "Літаратура і Мастацтва", па самых апошніх звестках, упаў больш чым на сто асобнікаў”. А прычым тут, Віка, наклад ЛіМа да таго, што табе прыйшлося недаспадобы маё меркаванне?.. А я вам скажу, прычым! Да радуецца Віка, што меркаванне гэта маё, “няправільнае”, прачытае ня так багата людзей, чым тады, калі, гаворачы словамі Вікі, “наклад газеты "Літаратура і Мастацтва", па самых апошніх звестках, не ўпаў больш чым на сто асобнікаў”! Дарэчы, Віка, скуль гэтыя звесткі і што за яны?.. Самыя апошнія? Распавядзі нам, лімаўцам, калі ласка!

     Вось  і атрымліваецца, дарагія мае: па вялікім рахунку, Віцы сапраўды ўсё адно на тое маё меркаванне. Ёй і адказаць няма чым. Але крыўдна. Як гэта так? Яе кнігу не ўхвалілі? Зрэшты, пра змест кнігі – ні слова. Толькі назву закранула я, наважылася – а якая нэадэкватная рэакцыя пакрыўджага дзіцяці… Яшчэ Віцы, мусіць, крыўда, што менавіта я напісала так няправільна пра “Экзістанцыйны пейзаж”: мы з Вікай, здавалася б, “свае”…

     Гэта  да іншага надзённага пытання: нашыя літаратары не ўмеюць адасобліваць працу ад асабістых стасункаў: калі ты мой таварыш – хвалі мяне і мае творы, назвы маіх кніг знаходзь бездакорнымі! Як жа іначай!.. Эх, літаратары… Куды прыйдзем, га?..

     Калі  ёсць пытанне і нязгода, яе трэба  выказваць, што і робяць людзі  разумныя і смелыя. Трусаватыя ж  будуць пісаць у сваіх ЖЖ-шках пра  свае асабістыя крыўды і чакаць таннай падтрымкі. Задавольвацца ёй. І ніводны з “группы падтрымкі” не напісаў: так чаму ты, Віка, сама ў Асі не запытаеш, што да чаго? А тое нікому і ў галаву не прыходзіць! Усе прывыклі трусавата хавацца за маніторам і асмейваць-выкрываць-крытыкаваць.

     Вы  запытаецеся ў мяне: так чаму ты сама сядзіш і пішаш? Чаму не тэлефануеш Віцы, чаму не напішаш ёй асабісты ліст?.. Я тэлефанавала! Са мной не захацелі размаўляць. Ах, так, і выдалілі з сяброў - яшчэ адзін прызнак нясталасьці Вікі Трэнас. Зрэшты, усё, што магала сказаць Віка Трэнас па гэтым пытанні, яна сказала.

  • Current Mood: working working
Знаешь, мне понравилось. Оченьздесь есть глубокая мысль. Столкнулась с тем, что несколько раз мне приходилось писать о друзьях. не ожидала, что всё выйдет очень сложно. На правду, как правило, обижаются) Одна бывшая коллега до сих общается сухо. А статья была невинна, о том, как она вела себя, когда к ней влетела летучая мышь.))))))))

Людям надо учиться спокойно реагировать на критику. Это не у всех выходит, но говорит об их зрелости либо незрелости.
Черчиль вон вообще коллекционировал карикатуры и критические статьи про себя. И умел над этим постебаться))))
так, на жаль ставіцца да сябе з гумарам беллітаратары, ды і ня толькі яны ня ўмеюць :(

пра крытыку таксама слушная заўвага. умеюць тьолькі крытыкаваць. а слухаць іншых - куды уж там...
Няма больш крыўдлівых і больш амбіцыёзных (прычым часта на пустым месцы) людзей, чым пісьменнікі----не магу пагадзіцца, так ў прынцыпе можна сказаць пра любую творчую прафесію. Мне дык мой настаўнік па дызайну кожны раз кажа: Ага, Паліна, мастака пакрыўдзіць можа кожны!!! :)
Мне падаецца, што Віка пакрыўдзілася збольшага з-за таго, што вы сябруеце. Я канешне магу не мець рацыі, але суджу сама па сабе-мяне больш закранае, калі мае творы не падабаюцца тым, погляд якіх для мяне важны. Тым больш свая кніга, гэта ж як дзіця-самае дарагое і каштоўнае:)) Мо не варта ўсё выносіць на абмеркаванне ў ЖЧ? Бо ад гэтага ніхто не пераможа: толькі палаецеся публічна, а гэта гонару не зробіць ні вам, ні ёй.
:)Можа пачакаць крыху і пазней ёй патэлефанаваць?

я не зьбірабся лаяцца з Вікай. я паважаю яе і ейную працу.

я патлумачыла сваю пазіцыю. ян толькі Віцы.
Асія, ну штойта за беларуская народная традыцыя - вынас зпацзамка? Віка выказвалася ў ЖЖ, але ў закрытым доступе. Так што, мяркуючы па вашых прафайлах, яе абурэньне магло прачытаць усяго на аднаго чалавека болей, чым, скажам, твой фэерычны пост пра бабулю.

І няясна, што гэта за высокія атнашэнія - тэлефанаваць у адказ на тэкст, распаўсюджаны вялікім накладам, - няхай і на 100 асобнікаў меней, чым магло быць яшчэ да Новага году?

І, дарэчы, Віка свой пост выдаліла, - то бок, фактычна адмовілася ад словаў, а фэерычны пост пра бабулю вісіць.
:) яна выдаліла спачатку мяне, а пастля, мабыць тэкст. я не сачыла

я не адмаўляюся ад сваіх словаў. нашто пісаць, каб пасьля адмаўляцца? хаця, вядома, рознае бывае.
то ли ещё будет
лучше вообще не работать с друзьями. если появятся на работе - мяу. Ну а ты держись...тебе к ним ещё "цепляться" и "цепляться" )
усё будзе добра
мне пост падаўся незразумелым... выглядае, нібы апраўданьне нейкае. калі ты ведаеш, што маеш рацыю, калі паспрабавала асабіста данесьці чалавеку свой пункт гледжання, а чалавек адмовіўся яго выслухаць, то, па-мойму, на гэтым пытаньне павінна быць закрыта. навошта тыражыраваць і накручваць вакол гэтай сітуацыі?
плюсы! калі абмяркоўваюць, значыць, кранае. і калі ўказваюць (канструктыўна) на памылкі, прасьцей будзе далей працаваць.
Re: усё будзе добра
Мяне зьдзіўляе, што некаторыя літаратары ў штыкі ўспрымаюць любую інфармацыю пра сябе, якая не супадае зь іхнім сьветапоглядам. Але гэта натуральна, што ў кожнага можа быць сваё меркаваньне. І па-мойму, у сітуацыі зь сёньняшняй літаратурай, аўтар павінен быць шчасьлівым, што яго ў прынцыпе ўзгадалі.
Re: усё будзе добра
тут чалавек ня мог зьмирыцца з тым, што пра яго так сказаў чалавек, зь якім той сябруе... шчэ адна хвароба творчых людзей
Re: усё будзе добра
такое ўражаньне, што там абраза была на ўсё жыцьцё...
ну, можа, не зразумела ты сакральнага сэнсу назвы кнігі
то аўтар магла б патлумачыць
хоць гэта глупства
я не люблю, калі пісьменьнікі кажуць крытыкам і аудыторыі: "Я ня той меў на увазе!"
Каму цяпер якая справа?
Як напісана, так людзі і зразумелі.
Як па мне, Віка Трэнас цікавы аўтар на адну кнігу. Бо такога псіхадэлу шмат чытаць не захочацца. Дый паэзія... Гэта не маё. Я магу пачытаць, але каб перачытваць...
Re: усё будзе добра
"то аўтар магла б патлумачыць" - не адносна канкрэтнай сітуацыі, але наагул: сёння ня столькі сам мастацкі твор мае каштоўнасьць і сэнс, колькі яго тлумачэньне крытыкам ці аўтарам. на жаль ці на шчасьце - так...

часам тлумачэньні ўяўляюць сабой лепшы мастацкі твор, чым карціна, апавяданьне, раман, пэрформанс і г.д.... зрэшты, традыцыя прыйшла ня ў наш час: узгадайма хаця б Улісса Джойса, Маскву-Перушкі Ерафеева.
Re: усё будзе добра
эх. рацыя твая, Дара. прста так няёмка неяк адбылося - Віка пакрыўдзілася. а я нават блізка ня ставіла тое на мэце. не люблю такія незразумелыя сітуацыі :(

"і калі ўказваюць (канструктыўна) на памылкі, прасьцей будзе далей працаваць." +100
Віка ў падзамковым допісе не напісала нічога асабістага, што тычыцца толькі яе. яна паказала сябе як паэта, які ня ўмее ўспрымаць крытыку. нічога "нялюдскага" няма ў маім артыкуле, спадар Адамовіч. я, у адрозьненьні ад трусаватай Вікі, сваю пазіцыю не хаваю :)
зможаце аспрэчыць, што допіс быў пад замком?
Вы яго цытуеце. Калі б цытатаў не было, маглі б быць развагі, а так Вы зліваеце з-пад замка.
я не гаварыў, што Віка адважная ці што Вы хаваеце пазіцыю. Гэта тут наогул ні прычым.
Заўсёды можна напісаць так, што каму трэба зразумее, пра што вядзецца.