асьцярожна: пазногці мяняюць колер!

мае пазногці на вочох зелянеюць! я БАЧУ, як лімонна-жоўты фрэнч становіцца ярка-зялёным... і наадварот...

мая левая рука:



а гэта - яна ж праз хвілю:



не, гэта не фоташоп. гэта - тэрмаядзерны тэрмічны гель...

доўга буду памятаць выраз твару дзяўчыны, якая першая стала сьведкай такіх пераменаў. яна сядзела насупраць мяне ў маршрутцы. і пільна ўзіралася ў мае пазногці з ярка-зялёным фрэнчам. мне надакучыў яе позірк - я схавала рукі. яны адагрэліся - я зноў паклала іх на сумку - а яны жоўтыя ўжо! бачылі б вы вочы дзяўчыны... беееееедная
  • Current Mood: creative creative
я яшчэ пужаюся... засынала ўчора з зялёнымі - працнулася з жоўтымі... адразу і няўцяміла, што адбылося зь імі ))
у меня такое колечко было... оно тоже цвет меняло от почти черного до бело-розового... а потом я его удачно потеряла)))
ах вось яно што! проста я штучныя вельмі не люблю: звычайна мадамы іх робяць занадта доўгімі, непрыгожай формы ды яшчэ з неверагоднымі безгустоўнымі малюнкамі.
тады ў цябе добры прыклад штучных пазногцяў)
:) слова "штучныя" неяк не пасуе да сітуацыі ) але яны выглядаюць як свае насамрэч
ня чула, але здагадвалася, што такія ё...
ахаха.. з зялёнага на чырвоны? )))
у майго майстра
толькі пазаўчора гель завезлі ў Беларусь з Польшчы ) і яна прыдбала.
на фота - крайнія колеры. насамрэч жа да гэтых плюс дзесяткі розных адценьняў і варыяцыяў...