Пахавайце мяне ў прымерачнай, альбо Бабуля і вешалкі

ёсьць такая крама ў нас шыкоўная - канфіскат, дзе прадаюцца новыя якасныя рэчы, што спрабавалі завезьці ў Беларусь нелегалам. але не атрымалася....

у той краме апранаецца мая маці. усё, акрамя, бадай, абутку, яна набывае там. выглядае на ўсе 100.

а цяпер бабуля, гледзчы на папаўняючыйся гардэроб дачкі, і мяне выцягвае. каб набыць чаго канфіскаванага.

сёння мы правялі ў канфіскаце аж 2 гадзіны. што для мяне, як для няшмотачніцы, нехарактэрна. пакуль я стаяла ў чарзе, каб прымерыцца, бабауля куляй лётала па краме, сьмела і бадзёра выцягваючы з вешалак яркія рэчы. "ты як мыш бледная! няма чаго шэрае насіць", - адрэзала бабуля. я зь ёй цалкам і зусім пагадзілася.

дык вось. адкапала яна абсалютна шыкоўную сукенку, якую толька сёння прывезлі. я сукенку тую "Мальвіна" назвала... такая прыталеная, з каўняром шырокім і пасам-матыльком. прыгожая.

былі тры колеры: чырвоная, малінавая, салатавая.  чырвоная - 42 памер, салатавая  -44, малінавая  -46. я мерыла салатавую. колер мммм.... не вырвіглаз, а мяккі такі... надзела. а там молнія - на ўвесь бок. я зашпільваю... павольна, акуратна... да паловы зашпіліла. далей - не магу. замок тупа стаў. ні ўзад, ні ўперад. усе былі ў шоку. усе, хто мяне пасьля расшпільваў: я сама, бабуля, прадавц... не расшпілілі. давялося здымаць так... о, бачылі б вы гэта... думала, так у краме і пахаваюць...

сукенка не падыйшла - вялікая.
  • Current Mood: lonely lonely
Не обманывайте себя - наша таможня и наши органы славятся своими конфискациями, порой отсутствие одной запятой может послужить поводом, недаром Беларусь объезжают стороной многие перевозчики. И магазины конфиската принадлежат приближенным к этим структурам людям (очень любопытно расследовать механизмы распределения конфискованного товара). Поэтому, приобретая товары в этих магазинах, мы поощряем государственный бандитизм. Но это так, размышления в слух. я никого не осуждаю :)
Ну ў цябе і бабуля.))) Жэніха тожа відаць будзе як сукенку шукаць. Бо няма чаго шэрай хадзіць у шэрым горадзе з шэрым нейкім хлопцам ))))