шчасьце...

чалавек ня можа быць увесь час шчасьлівым. альбо няшчасным. шчасьце - пазл. складаецца ён з мноства аскепкаў: здароўе блізкіх і родных, паразуменне з каханым, радасьць сустрэчаў з сябрамі, здаровы клімат на вучобе-працы, жаданне працаваць-вучыцца, смачны сьняданак, сонечная раніца, усьмешка мінака, сьветлая СМС-ка, учас прыхаўшы транстарт, ветлівыя прадавачкі і многае іншае... калі адзін з гэтых кампанентаў развальваецца, то і агульны стан шчасьця ня той... усё, здавалася б, добра. а адтаптаў табе нагу хамло ў аўтобусе і не папрасіў прабачэння - настрой ня той :( а бывае так, што табе блага і ўсё навокал - чорнае і пахмурнае. і ўсё страшэнна злуе і раздражняе... як бы нас гэтага пазбавіць? дробязнага?.. але жыцьцё - з дробязі. а шчасьце - з пазлаў.
А на мой погляд: шчасце - гэта перш наперш (а можа і ўсяго та) - адсутнасць няшчасця. Бо "бяда" - гэта рэальней і не так абстрактна...