Сямейная традацыя, альбо Як мы пяльмені ляпілі

набыла смачнай смятаны. каб не прападала, штодня ем пяльмені... са сьмятанкай...



і штораз узгадваю, як калі была малая, мы ўсёй сям'ёй рабілі пяльмені. Бабуля, маці і я. На гэта ў нас сыходзіла паўдні. Звычайна рабілі ў суботу. У нядзелю - набажэнства ў царкве. Не да пяльменяў...

Субота... Я з самага рання круціла мяса, бабуля мясіла цеста. Пасьля яна яго раскатвала, рабіла сочні. А я зачаравана сачыла за кожным рухам ейных спрытных працавітых пяшчотных рук... Калі сочні былі выразыная шклянкай (тут я рвалася да працы), усе мы бралі па лыжцы, сядалі ў кола і пачыналі ляпіць пяльмені... Напачатку бабуля правярала за мной кожны пяльмень, ці добра заляпіла. Як навучыла добра залепліваць, то й правяраць перастала...

Калі елі пяльмені (абавязкова са сьмятанай), ведалі: вялікі, тоўсьценькі пяльмень патрапіў  - яго я рабіла, хударлявы - маці. Яна ў мяне ашчадная. Ва ўсім. У пяльменях - таксама. А бабуля ішла на хітрыкі часта дадавала ў які адзін пяльмень разынку... Называлі мы яго "шчасьлівым"... Эх, шчасьлівыя часы былі...

Цяпер мы пяльмені ня лепім - набываем... У бабулі баляць рукі, матуля - у тэлевізары і Інтэрнэце, я - занятая пастаянна... Няма пяльменяў - на адну нагоду пабыць разам і весела пагаманіць меней. Іх наагул амаль не засталося :( 
Теги:
да нет, естественно он делает тесто, лепит пельмени,разминает фаршик с луком специями яйцом, а я тока варю:)
Асенька, а Вы кулінарную калонку пачніце... Атрымліваецца, атрымліваецца!
Каб я не быў жанаты , я б за добрыя дамашнія пяльмені прпанаваў бы табе руку і сэрца.
Але ўжо занадта поздна . нажаль...
Гэта як ездзіць на ровары , ці атрымліваецца , ці не .
Навучыць немагчыма :)
што да ровара, то я да гэтага лета была перакананая: мне проста ня дадзена езьдзіць на ім. вучыла сотні разоў :(

але раззлавалася на сябе, села - і паехала! усё магчыма :) праверана на сабе.
Гэтыя шчаслівыя часы можна вярнуць. Наляпіць самой пельмешак і пачаставаць усю сям'ю. Глядзіш, і традыцыя адновіцца.
мы таксама лепім) і мяса круцім, і цеста робім.
калі я прыязджаю дахаты. з маці і сястрой=). не параўнаць іх з тымі, што з крамы.