Міхась Южык пра маю "сталую калонку ў "ЛіМе”"

Міхась Южык піша на сваім сайце:

"Выступае, напрыклад, вядоўца сталай калонкі ў "ЛіМе” Ася Паплаўская і з традыцыйнай сваёй катэгарычнасцю сцвярджае, што кніга Вікі Трэнас "Экзістэнцыйны пейзаж” мае не кідкую, не запамінальную назву, а вось кнігі Уладзіміра Някляева і Сяргея Дубаўца ("Цэнтр Еўропы” і "Як?”) маюць, паводле Асі, якраз-ткі кідкія і запамінальныя назвы. Ох, ліхаманка яго бяры, хочацца тут запытацца, па якіх жа такіх крытэрыях робяцца тыя высновы, дзе тлумачэнні? Іх у артыкуле не назіраецца нават пад лупаю. Проста гаворыцца: так і так, гэтак і гэтак, а крытэрыем ісціны выступае ўнутранае перакананне аўтара. Я ж трохі патлумачу, літаральна на трох пальцах і ў двух словах: "Экзістэнцыйны пейзаж” бачыцца мне назвай не толькі кідкай, запамінальнай, а нават элегантнай і цудоўнай – таму, што экзістэнцыйны пейзаж гэта, чытай, унутраны свет аўтара, паэтэсы. Усё надзвычай проста і разам з тым вытанчана; да таго ж ясна, пра што будзе кніга. За назвай жа "Цэнтр Еўропы” зусім не бачыцца празаічны тэкст (гэта назва публіцыстычнага артыкула для "Народнай волі”, няйначай), а бачыцца грубая, кандовая палітычная кан’юнктура, пад такую назву зручна хіба што гранты выпрошваць у братоў-эўрапейцаў на аплату друкарскіх выдаткаў. Назва "Як?” Дубаўца не гаворыць мне абсалютна нічога, нават намёку не дае на змест кнігі. Што, згадзіцеся, не ёсць добра".


Спадар Міхась, дзякуй за ўвагу і водгук.

І вам, спадар Міхась, і астатнім, у каго паўстаюць пытані адносна маёй "сталай калонкі ў "ЛіМе”", як піша Міхась Южык, даводжу: аўтарская калонка - гэта субъектыўнае, асабістае меркаванне калумніста. На тое яна і калонка, а не артыкул. На тое аўтар - і калумніст... Адчуваеце розніцу? Меркаванне калумніста ні ў якім выпадку не прэтэндуе на адзіную ісціну. Гэта асабістая праўда аўтара, гэта ягонае бачанне тэмы, праблемы.

Зрэшты, калонкі таму і існуюць, што чытачоў цікавіць меркаванне менавіта гэтага калумніста. Іншае пытанне: чаму не спадару Южыку, скажам, ці Валерыю Гапееву ці яшчэ камусь прапанавалі стаць першым сталым калумністам ЛіМа, а нейкай маладой і дурной Асі Паплаўскай?.. Я разводжу тут рукамі: мне прапанавалі, я пагадзілася. Калонка - сур'ёзная, адказная, пастаянна праца. Калі мае думкі і меркаванні падаюцца чытачам цікавымі і вартымі ўвагі - гэта... ну вы самі разумееце :)
Ня ў якасьці наезду, а ў якасьці таго, што мне сапраўды цікава даведацца: а якім чынам вызначаецца, што чытачам падаліся цікавымі менавіта Вашыя думкі і меркаваньні?
выбор аватарки для этого поста меня позабавил)))
хм..ася
1) спадар міхась не на тваім меркаванні засяроджвае ўвагу, а на адсутнасці тлумачэння "чаму так?". і сам ён дае тлумачэнне "свайго" меркавання
2) сапраўды, чаму ты вырашыла што твая калонка цікава чытачам? з твайго сарказму наконт "сталай" я разумею што яна толькі з'явілася, а таму пакуль гэта значыць што тваё меркаванне цікава рэдактару
3) а вось твая ганарлівасць у апошнім абзацы нагадала мне наступную байку, даруй што па расейску:
проходят выборы президента академии наук ссср. соперничают двое -- нынешний директор А и молодой выдвиженец Б.
Б говорит:
-- Товарищи, да как же А может руководить АН СССР? Ведь он же даже не партийный!
А отвечает:
-- В 1925 году, когда вы, уважаемый Б, ещё пешком под стол ходили, я хотел вступить в партию. Но товарищ Сталин остановил меня, сказав "Вы нам нужны беспартийным"

як ты думаеш -- хто перамог на тых выбарах у выніку?
я не знаёмы ні з Южыкам, ні ягонымі трыма кнігамі прозы і кнігай вершаў -- але ці не падаецца табе што "медалёў", якімі ён можа ліхацець і міргацець, у яго паболей твайго будзе?)))
маё імя пішайца з вялікай літары! як і Міхась...

а дзе я казала, што мая калонка цікавая чытачам? дзе? торкні пальцам. але папярэдне прачытай тое, што я напісала. уважліва прачытай.

ганарлівасьць? ппц. я пакуль сама яшчэ не адыйшла ад стану лёгкага шоку, што калонку даручылі мне.. а ты мне пра нейкую ганарлівасьць... ты мяне зьдзіўляеш. шчыра.

анектод не чытала. шкада часу.

а наконт медалёў - мда, Мікіта... ты мяне расчароўваеш :(
=чаму не спадару Южыку, скажам, ці Валерыю Гапееву==
Не трэба мо мяне устаўляць з нагоды і без? )
Для вядзення калонкі (кажу як сталы газетчык) патрабуецца энергічны і малады, каб быў побач. Другое: не пісьменнік. Трэцяе: малады, са сваімі думкамі. У такім разе атрымаецца новае, спрэчнае, не заезджанае. Яшчэ - з добрай эрудыцыяй, той, які добра валодае сітуацыяй.
У Вас гэтыя якасці ёсць.

Раз ужо зачапілі... Мне не даспадобы дзве апошнія калонкі. І вось чаму: праўда то Вашая, Ася, тое зразумела. Але я хачу чуць не толькі "што", але і "чаму". І Южык мае рацыю: "Экзістэнцыйны пейзаж" - назва цудоўная - і Міхась патлумачыў - чаму так лічыць. Вы ж гідліва адштурхнулі і на гэтым - кропка. Мне здаецца, Вы звязалі аўтараў (асоб) з назвамі іх кніг. І аўтаматам: як аўтар - фігура, дык і "Плэй-бівай" назва шыкоўная. (Хоць, тут згаджуся - назва гэтай кніжкі прыцягвае. Глобус абы як не называе, і тут ён называе менавіта кнігу, а не дае назву выданню) Дарэчы, пра назву "Як?" вельмі ўдала адзін блогер заўважыў: "А по-русскі "Как?"...
Тое, што Вас так хвалюе ў Вамі пералічаных назвах: "Сарока... Дапаможнік па руйнаванні...Няголены ранак..." - гэта як загалоўкі артыкулаў у той жа СБ ці КП. Іх задача адна: заманіць чытача. А назва кнігі... Для мяне асабіста трошкі іншае.
ЗЫ "Новую зямлю" тут успамінаць нават і не варта, так? І куды Бядулю з яго "Салаўём"...

==Калі мае думкі і мркаванеі падаюцца чытачам цікавымі і вартымі ўвагі - гэта... ну вы самі разумееце :)==
Вось, два водгукі Вы атрымалі. Яшчэ ёсць?))
наконт "Але я хачу чуць не толькі "што", але і "чаму" - так. гэта недахлп апошніх двух калонак. прызнаю :)
Молодец) Заткнула всех критиканов за пояс)
Колумнист действительно рассуждает свободно и может использовать любые аргументы.
з вамі, Ася, я згодная наконт успрымання згаданых назваў. І магу патлумачыць, чаму адбываецца сутыкненне.
чалавек мае звычайна нейкую вядучую мадальнасць успрымання - візуальную, аўдыяльную, кінэстэтычную або дыгітальную. Калі назва твора адсылае да візуальнага шэрагу, яе палічыць лепшай візуал, якіх, дарэчы, большасць, асабліва сярод мужчын. Ня менш, напэўна, і кінестэтыкаў - яны жанчыны. Спадар Южык, відавочна адносіцца да дыгіталаў, асабліва таму што яму трэба і тлумачэнне, чаму вы лічыце так а няйначай. Сама назва "Экзістэнцыйны пейзаж", канешне, ня вобразная і не пачуццёвая, бо вызначальнае слова "экзістэнцыйны" маладое для нашай мовы, але разам з "пейзажам", канешне, можа больш прывабліваць мужчын, як "дыгітальных візуалаў" :).
Для нас з вамі гэткая назва, пэўна, набор разумных словаў.