Андрэй Каляда аб перакладах на беларускую расейскай класікі, маўленні дыктараў і інш.

У жніўні 2008 Каляду звольнілі з Беларускай акадэміі мастацтваў: фактычна за сувязь з «Свабодным тэатрам», прафесар пераклаў на беларускую п’есу Мікалая Халезіна «Пакаленне Jeans» пра волялюбства моладзі ва ўмовах таталітарызму. Дык як перажыць звальненне?

АК: Працуючы. Цяпер сапраўды супрацоўнічаю са «Свабодным тэатрам»: 2 разы на тыдзень вяду заняткі са «студыйцамі», якія, спадзяюся, будуць творчым папаўненнем акторскага складу тэатра. Пасля 3-х месячнай дэпрэсіі дапамагла добрая творчая загрузка. Запісы аўдыёкніг, перакладаў чарговага нобелеўскіага лаўрэата ( гэта раман Барыса Пастэрнака «Доктар Жывага», пачаў абеларушваць «Лаліту» Набокава. Цяпер усё ў парадку, нада мной ніхто крукам не стаіць, ніхто проста не ў стане пагражаць мне звальненнем. Як кажуць, каб лепей, то і на халеру, бо цяпер займаюся ўлюбёнай справай.

чытаць цалкам гутарку з Андрэем Калядой

  • Current Mood: good good
Теги: ,