дзе няпраўда?

падбухторвалі-падбухторвалі, да я й здалася.
5 фактаў пра мяне. адзін  - вракі чыстай вады


1. я ніколі не спрабавала гарэлкі
2. на маім целе тры шнары
3. цалавалася ўзосос з жанчынай
4. калі езжу на мора, заўжды катаюся на "банане"
5. пасвіла авечак верхам на кані
  • Current Mood: creative creative
Хлусня №1, бо гарэнку не "спрабуюць", а "каштуюць", а наша грамацейка Ася сама прызнаецца, што не "спрабавала", а пра "каштаванне" і гаворкі няма. Дык аб чтом тут лай?
о, дзякуй, спадар Васіль! а то ваша грамацейка Ася і забылася на такое цудоўнае беларускае слова "каштаваць"

а што такое гарэНка, га?
Як літаратурны журналіст, спадарыня Ася, Вы павінны ведаць, што "гарэНка" гэта тая ж самая "гарэЛка", толькі са знакам якасц1, г.зн "жженка". Так што ў № 1 Вы адназначна схлусілі. А можа, усё-такі пакаштавалі, пасмакавалі, га?
Не зусім разумею, як мог ажыццявіцца пункт 3, калі пункт 1 не хлусня?!